Комплекс по откорму свиней ЗАО «Витебскагропродукт» начал работать в Добее

Главное Новости Сельское хозяйство

Першае памяшканне прыняло «жыхароў»

 На вытворчым участку Дабея ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» поўным ходам ідуць работы, мадэрнізуюцца старыя памяшканні былога жывёлагадоўчага комплексу ААТ «Прыазёрны мір».

Начальнік комплексу Віктар Гужвін расказаў, што даво дзяць да ладу шэсць жывёлагадоўчых памяшканняў для вырошчвання свіней. Першыя два памяшканні, дзе плануюць паставіць па пяць тысяч галоў жывёлы на дарошчванне, практычны гатовы. Тут забетаніравана падлога, зроблена каналізацыя, на даху – вентыляцыя. Устаноўлены бункеры пад камбікорм, якія будуць паступаць па лініі кармлення. Так што ручная праца будзе мінімальнай. У астатніх чатырох памяшканнях, якія зараз рамантуюцца, будуць знаходзіцца свінні на адкорме.

На вытворчы ўчастак працаўладкаваны трое вартаўнікоў і 11 рабочых, бо патрэбна дапамога на будаўнічых работах, пры ўборцы тэрыторыі. Усяго, па словах Віктара Гужвіна, плануюць прыняць на работу 40 чалавек.

У канцы мінулага тыдня ў першае адрамантаванае памяшканне паставілі чатыры тысячы парсючкоў на дарошчванне. Даглядаюць іх шэсць аператараў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *