Конкурс «Моя свадьба». Фото через 30 лет

Семья

Растаяў перад дзявочай прыгажосцю
Сямейны стаж Любоў Пятроўны і Васіля Мікалаевіча  Васілеўскіх з Шуміліна  –  42 гады.
“У 1997 годзе мы адзначылі сярэбранае вяселле, –  кажуць Васілеўскія. – І мы даражым гэтым днём, бо разам з роднымі арга-нізавалі для сябе сапраўднае свята. І жартавалі, і горка нам крычалі”.
“І 42 гады таму  было вяселле, у мяне была белая сукенка да калена, на нагах – басаножкі, бо тады нідзе не змаглі купіць белыя туфлі, – кажа Любоў Пятроўна. –   Але ж фотаапараты былі недасканалыя, ды і фатографы не вельмі – плёнку засвяцілі.  Мы вельмі шкадавалі пра гэта – была б добрая памяць, а так няма чаго паказаць дзецям і ўнукам. А наша сярэбранае вяселле з любіцельскімі фотаздымкамі – нібыта кампенсацыя”.
Васілеўскія жывуць у Шуміліне усё жыццё, маюць дзвюх дачок, трое унукаў. Васіль Мікалаевіч увесь час працаваў у раёне электрасетак, Любоў Пятроўна – бухгалтарам у аддзеле адукацыі.  А пазнаёміліся маладыя ў Грабніцы. Любоў там працавала загадчыцай магазіна і жыла на кватэры ў бацькоў Васіля. Малады марак, які з тэрміновай ваеннай службы прыехаў да бацькоў, проста не мог устаяць перад прыгажосцю дзяўчыны. Стаў пісаць ёй лісты, аказваць знакі ўвагі. Неўзабаве і сватоў прыслаў. А калі Васіль пасля заканчэння тэхнікума сувязі паехаў працаваць у Малдавію, то праз месяц адтуль уцёк. І вырашыў для сябе, што заўсёды будзе з жонкай. Неразлучна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *