Што рабіць, калі муж пагражае і прыніжае?

Общество Семья

Што рабіць, калі муж пагражае і прыніжае?

У любым скандале заўсёды ёсць віна кожнага з бакоў. Нехта вінаваты больш, нехта менш. Але фізічнае насілле, знявага, пагрозы жыцця – усё гэта за межамі дапушчальнага. І такое дазваляюць сабе мужчыны, у якіх пад гэтым падразумеваецца здольнасць і жаданне “абараніць жанчыну”. Але часта жанчыне даводзіцца абараняцца. Мужчыны дазваляюць сабе такое, бо адчуваюць сваю беспакаранасць.
Калі муж зневажае, пагражае, б’е – самая простая парада: пайсці ад яго. Але многім жанчынам ісці некуды. Няма жылля, работы, падтрымкі. Ёсць прыніжаныя і бітыя і з добрай работай і адукацыяй, але яны церпяць. На што спадзяюцца? Ім відней. Але лепш не будзе. Калі мужчына аднойчы падняў руку, потым “валяўся ў нагах” і прасіў прабачэнне, і вы даравалі, – ён рана ці позна ўсё паўторыць абавязкова.
І ці заўсёды трэба бегчы? Рашаць толькі самой жанчыне. Калі заставацца, трэба перагледзець свае сямейныя адносіны. Задаць сабе пытанні: што правакуе агрэсію, ці правільна я сябе паводжу, можа, трэба не правакаваць, а варта патэлефанаваць у міліцыю і адправіць дэбашыра “на выхаванне”?
На тэрыторыі нашага раёна створаны і функцыянуе “крызісны” пакой з мэтай прадастаўлення часовага прытулку, рэабілітацыі і аказання сацыяльнай дапамогі асобам, якія пацярпелі ад дамашняга насілля і знаходзяцца ў крызісным становішчы. За 2016 год паслугамі такога пакоя скарысталіся 7 чалавек. Любы чалавек, які трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, можа звярнуцца па тэл. 4-58-89, 4-56-15, 2957821 (МТС) ці 102. Вам ананімна і бясплатна акажуць псіхалагічную, сацыяльную і юрыдычную дапамогу.
Ларыса ЗАБАЎСКАЯ, псіхолаг ТЦСАН Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *