Ценить и беречь землю

Актуалии Экономика

Цаніць і берагчы зямлю
У Шумілінскім раёне вядзецца пастаянная работа па ахове і эфектыўнаму выкарыстанню зямлі.
З 2006 па 2014 гады, у тым ліку і па праграме “Чыстыя палі”, плошча сельскагаспадарчых зямель сельгасарганізацый раёна павялічылася на 1902 га, ворыўных – на 2215 га (у тым ліку з зямель сельвыканкамаў перададзена 1048,7 га).  На 1 студзеня бягучага года плошча сельскагаспадарчых зямель складае 47 663 га, у тым ліку ворыўных 29 982 га (на 1.01.2006 г. – 45 761 га, ворыўных – 27767 га). Сярэдні контур ворыўных зямель склаў у 2014 годзе 12,81 га (2008 – 7,16 га).
За апошнія 20 гадоў упершыню праведзена абнаўленне планава-картаграфічных матэрыялаў зямель сельскагаспадарчых арганізацый. У бягучым годзе пачаўся перавод у лічбавы фармат звестак па землях населеных пунктаў,  створаны зямельныя інфармацыйныя сістэмы будуць дапоўнены матэрыяламі, якія дазволяць правесці дакладны ўлік зямель як па відах зямель, так і па катэгорыях землекарыстальнікаў.
Перад сельскімі выканаўчымі камітэтамі пастаўлена задача дабіцца ліквідацыі пустуючых зямельных участкаў у населеных пунктах раёна. І тут адзінае выйсце – пераразмеркаваць незапатрабаваныя зямельныя ўчасткі грамадзян, якія былі раней выдзелены ім для вядзення асабістай гаспадаркі, сенакашэння і выпасу жывёлы, а вызваленыя землі перадаць у сельскагаспадарчы абарот.
У ходзе ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель землеўпарадкавальнай службай райвыканкама ў 2013 годзе праведзена 682 праверкі, у ходзе якіх вынесена 74 пастановы і складзена 4 пратаколы. У бягучым годзе ўжо вынесена 33 пастановы і складзена 6 пратаколаў за парушэнні зямельнага заканадаўства.
Галоўная задача ўсіх землекарыстальнікаў – навучыцца цаніць і берагчы зямлю, эфектыўна яе выкарыстоўваць.
З. АЛЮЛІНА, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *