5 чэрвеня – Дзень памяці Прападобнай Ефрасінні

Духоўнае

Заступніца зямлі беларускай
Штогод 5 чэрвеня ў Полацку традыцыйна шырока адзначаецца Дзень памяці Прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.
Ефрасіння Полацкая нарадзілася каля 1101 г. (але не пазней 1104 г.) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Нечакана для блізкіх князёўна тайна прыняла пострыг пад імем Ефрасіння. Яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Дзякуючы яе намаганням папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па загаду Ефрасінні быў створаны ўнікальны шэдэўр старажытнабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, які быў названы яе імем.
Ефрасіння сама прыдумвала музыку, падтрымлівала жывапіс і прасла-вілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказу ў 50-я гады XII стагоддзя была пабудавана царква Святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. З імем асветніцы звязана і паяўленне ў Беларусі прывезенага з Візантыі вобраза Божай Маці, вядомага як Адзігітрыя Полацкая.
Завяршэннем жыцця Ефрасінні Полацкай стала паломніцтва ў Іерусалім, у час якога яна захварэла і ў 1173 годзе памерла.
Асветніца была пахавана на Святой зямлі ў манастыры непадалёк ад Іерусаліма. У 1187 годзе яе мошчы былі перавезены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а ў 1910 – у Полацк, дзе знаходзяцца і зараз.
Іерэй Вадзім ЯСКО.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *