Слово настоятеля костёла Матери Божьей Фатимской на Рождество Христово

Актуалии Духоўнае

ГЛЫБОКАПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ШУМІЛІНШЧЫНЫ!
З нагоды вялікай падзеі – Нараджэння нашага Збаўцы Езуса Хрыста – жадаю ўсім вам перажыць гэтыя святы ў вялікім супакоі і радасці, каб вы знайшлі хвіліну затрымацца разам з Марыяй і Юзафам каля Езусавых яселькаў, каб гэтае захапленне занеслі ў свае сем’і, напаўняючы ўсіх радасцю і надзеяй. Урэшце, жадаю вам, каб нованароджаны Езус паразрываў усе повязі залежнасці, якія закранаюць сем’і, і зрабіў кожны дом Шуміліншчыны месцам узаемапаразумення, прабачэння, адкрытасці і любові. Няхай Бог блаславіць вас!
Айцец Анджэй ЮХНЕВІЧ, настаяцель прыхода касцёла Маці Божай Фацімскай (г. п. Шуміліна).
Распарадак Святой Імшы на святочны перыяд:
Шуміліна – 24 снежня ў 0.00 – “Пастэрка” (начная Імша), 25 снежня ў 10.00 – першы дзень урачыстасці Нараджэння Пана; Мішкавічы (капліца) – 24 снежня ў 22.00 – “Пастэрка” (начная Імша), 25 снежня ў 11.30 – першы дзень урачыстасці Нараджэння Пана; Обаль (капліца) – 24 снежня ў 22.00 – “Пастэрка” (начная Імша), 25 снежня ў 13.00 – першы дзень урачыстасці Нараджэння Пана.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *