Акция «Безопасный Новый год» проходит в Шумилинском районе

Актуалии Безопасность Общество

«БЯСПЕЧНЫ НОВЫ  ГОД!»
Тэматычныя мерапрыемствы, забаўляльныя конкурсы і віктарыны – напярэдадні навагодніх святаў работнікі раённага падраздзялення МНС разгорнуць маштабную акцыю “Бяспечны Новы год!”, каб у чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі і папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі ў выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў.
Паэтапна выратавальнікі разам з юнымі памочнікамі і работнікамі культуры пабываюць у ТЦСАН, а таксама ў школах і садках, раённым цэнтры дзяцей і моладзі, доме сямейнага тыпу. Як з пажылымі людзьмі, так і са школьнікамі, арганізатары акцыі правядуць гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, прадэманструюць тэматычныя відэафільмы. Пры правядзенні мерапрыемстваў з дзецьмі асаблівая ўвага будзе ўдзелена правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзінаў на вадаёмах у зімовы перыяд і бяспекі ў час зімовых канікулаў.
З 21 па 26 снежня ў месцах продажу навагодніх атрыбутаў з’явіцца Дзед Мароз у баявым адзенні выратавальніка і правядзе з пакупнікамі прафілактычныя гутаркі, нагадае правілы па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі. Пабывае Дзед Мароз у дзіцячым аддзяленні райбальніцы з конкурснай праграмай, уручыць прызы і падарункі.
Фінальнае мерапрыемства акцыі пройдзе 27 снежня ў месцы масавага знаходжання людзей – на аўтавакзале райцэнтра. Выратавальнікі і юныя пажарныя правядуць розныя конкурсы, латарэі, віктарыны, павіншуюць жыхароў і гасцей пасёлка з надыхо-дзячым Новым годам і папярэдзяць пра асабістую бяспеку, каб ніхто не пацярпеў ад розных “сюрпрызаў” непрадказальнай піратэхнікі.
У рамках акцыі “Бяспечны Новы год” адбудзецца таксама прэзентацыя мультфільмаў МНС “Чароўная кніга”.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ,
спецыяліст райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №95 ад 8 снежня 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *