Из зала суда – в наручниках

Закон Общество

З-залы суда – у наручніках
Грамадзянка Таццяна А. з Язвіна на старонкі раённай газеты менш чым за год трапляе ўжо трэці раз. Нагадаем, у студзені ў Язвіне прайшло выязное пасяджэнне суда, на якім яе пазбавілі бацькоўскіх правоў, у красавіку там жа разглядалася крымінальная справа ў адносінах да Таццяны А., якая не выплачвае сродкі на ўтрыманне свайго сына. Тады суд у чарговы раз паверыў 33-гадовай жанчыне, прысудзіўшы ёй ўсяго 240 гадзін грамадскіх работ…
Толькі гэта не стала для жанчыны ўрокам. Яна працягвала піць, на рабоце – пастаянныя прагулы. Як вынік, запазычанасць перад дзяржавай кожны месяц расла. А што тычыцца 240 гадзін грамадскіх работ, дык іх адпрацоўваць Таццяна не збіралася: адпрацавала толькі 72 гадзіны. Затое ў іншым паспела вызначыцца: у чэрвені спала нецвярозай на адной з вуліц Язвіна, за што і атрымала 10 сутак арышту. Пра гэта і нагадала жанчыне падчас судовага пасяджэння суддзя Алена Сініцкая.
Тое, што адбывалася падчас суда, Таццяну наўрад ці хвалявала. За тры апошнія месяцы ў яе “актыве” 28 прагулаў. “Такі факт проста немагчыма было абысці, — каменціруе памочнік пракурора раёна Вадзім Казлоў. – Супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу”.
Мінулыя суды не сталі для жанчыны ўрокам. Яна зноў працягвала сваю тактыку: маўляў, змянюся, кіну піць, буду працаваць без прагулаў і гэтак далей. Толькі паверыць у гэтыя словы складана. Апошняй кропляй стаў міні-дыялог паміж суддзёй Аленай Сініцкай і Таццянай:
— Таццяна, а дзе ваш сын зараз?
— (паўза) Здаецца, (паўза) па-мойму, у Кардоне…
Судовы прысуд (адзін год два месяцы пазбаўлення волі) стаў для Таццяны нечаканым, відаць, зноў спа-дзявалася на самы мяккі прыгавор. Прама ў судзе супрацоўнік міліцыі адзеў жанчыне наручнікі…
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №74 ад 27.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *