В детском саду чистые тарелки — повар Елена Сафончик знает секреты кухни

Общество Сельское хозяйство

Карыснае  не  бывае нясмачным
Карыснае ніколі не бывае нясмачным. Гэта дакладна ведаюць дзеткі Мікалаеўскага дзіцячага сада. А ўсё таму, што ў садзе – выдатны повар, сапраўдны майстра. Алена Сафончык прыгатуе, скажам, салату “Агеньчык” так, што самы пераборлівы карапуз пакіне пасля сябе чыстую талерку. А салата “Агеньчык” – гэта вараная морква, зялёны гарошак і цыбуля, запраўленыя алеем. Ядуць дзеці і буракі з яблыкамі, і тушаную капусту, і ўсё, што прыгатуе Алена, і яшчэ дабаўкі просяць.
Маладая жанчына сама гадуе дваіх дзетак, Ігара і Арцёма. Напэўна, таму ўмее дагадзіць малым. На работу ў Мікалаева дабіраецца з Кардона. Звычайна робіць гэта на веласіпедзе. А зімой дабіраецца на работу пешшу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *