Налоговая инспекция информирует: “Держишь собаку – плаци налог”

Закон Официально

Трымаеш сабаку — плаці падатак
Год таму рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў №192 “Аб абласным бюджэце на 2010 год” на тэрыторыі Шумілінскага раёна ўстаноўлены падатак за валоданне сабакамі.
Плацельшчыкамі падатку прызнаюцца фізічныя асобы, а аб’ектам — валоданне сабакамі ва ўзросце трох месяцаў і старэй.
Стаўкі падатку ўстаноўлены ў залежнасці ад вышыні ў холцы:
— да 40 см — 0,1 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду;
— ад 40 да 70 см — 0,2 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду;
— 70 см і больш, а таксама калі пароды сабак уключаны ў пералік патэнцыяльна небяспечных — 0,5 базавай велічыні за кожны месяц.
Збор не бярэцца:
— З інвалідаў, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю;
— З пенсіянераў па ўзросце, інвалідаў 1 і 2 груп — за аднаго сабаку;
— З грамадзян, пражываючых у індывідуальных дамах, пры ўмове трымання імі не больш аднаго сабакі.
Грамадзянам — уладальнікам сабак у Шуміліне неабходна зарэгістраваць жывёлу, атрымаць пасведчанне аб рэгістрацыі ва УП ЖКГ; грамадзянам іншых населеных пунктаў — у сельскім Савеце. Плаціць падатак жыхарам райцэнтра трэба ў касу УП ЖКГ, астатнім — у касы сельскіх Саветаў.
А. СТАВЕР,  намеснік начальніка інспекцыі, начальнік аддзела.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



1 комментарий по теме “Налоговая инспекция информирует: “Держишь собаку – плаци налог”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *