Слово на Рождество Христово настоятеля прихода костёла Матери Божьей Фатимской жителям Шумилинского района

Актуалии Официально

Набліжаецца Вялікае Свята Божага Нараджэння
Дарагія сябры! Набліжаецца Вялікае Свята Божага Нараджэння, таму ў нашым храме весела заспяваем словы каляды: “К нам прыйшла навіна, што Дзева Марыя нарадзіла сына.”
Дзева Марыя – Маці Езуса, але ў духоўным сэнсе гэтая таямніца распаўсюджваецца на кожнага хрысціяніна. Езус нараджаецца для кожнага. На самой справе, той, хто з верай давярае сябе Боскай любові, прымае праз дзеянне Святога Духа ў сабе Езуса і Яго боскае жыццё. Бог не хоча нас прыглушыць сваёй моцай і таму становіцца малым, каб мы маглі Яго зразумець, прыняць і палюбіць.
Ад імя парафіян Рымска-каталіцкай царквы віншую жыхароў Шумілінскай зямлі: католікаў і вернікаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў, якія адзначаюць гэтае свята. Асабліва віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія перажываюць Адвэнт і рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння. У нашым служэнні Народу Божаму мы павінны быць адзінымі, каб разам сведчыць праўду Евангелля, бараніць хрысціянскія каштоўнасці і на іх будаваць нашае жыццё.
Усім людзям добрай волі жадаю радасці і супакою. Няхай Езус зробіць нашае жыццё шчаслівым.
Усіх запрашаем на святкаванне ў храм (Шуміліна, вул. Светласельская, 2) на Св. Імшу: 24.12 (субота) ў 24.00; 25.12 у 9.30; 26.12 у 17.30. У каплічках Обалі і Мішкавіч – 24 снежня ў 22.00.
Айцец ЮРЫЙ.
Надрукавана ў №99 ад 23.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *