В Шумилино отметили День защитников Отечества

Актуалии Общество

Каб заўжды было мірнае неба
У гэты дзень мы ўспамінаем пра подзвіг салдат, якія сваім жыццём заплацілі за свабоду нашай краіны, ушаноўваем ветэранаў, якія абаранілі незалежнасць Айчыны. Мы даём клятву, што будзем дастойна выконваць свой канстытуцыйны абавязак па абароне мірнага жыцця нашай краіны.  Менавіта пра гэта гаварылі начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” Валерый Жандараў, першы сакратар райкама “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” Аляксандр Хмарын падчас мітынгу на брацкіх могілках у парку райцэнтра.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліна, грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчынай вайны.
Гэтая тэма прадоўжылася і на святочным канцэрце, які прайшоў у раённым цэнтры культуры. З віншаваннем да ветэранаў, тых, хто выканаў свой воінскі абавязак і выконвае яго зараз у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, да ўсіх мужчын звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
Канцэртную праграму да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у якой артысты імкнуліся данесці да гледачоў сувязь часоў, уклад пакаленняў у абарону Бацькаўшчыны, бязмежную каштоўнасць мірнага жыцця, падрыхтавалі творчыя калектывы і салісты раённага цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *