На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Па шырокім коле пытанняў жыцця раёна
Учора ў райвыканкаме адбылася рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся аператыўныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны пачаў нараду з аналізу выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 5 месяцаў. Кіраўнік раёна падрабязна спыніўся на асноўных паказчыках, акрэсліў найбольш праблемныя, над рашэннем якіх трэба працаваць кіраўнікам і спецыялістам прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Былі абмеркаваны пытанні паступлення падаткаў у кансалідаваны бюджэт, у тым ліку выкананне падатковых абавязацельстваў асобнымі прадпрыемствамі раёна.
У цэнтры ўвагі кіраўніка раёна застаюцца пытанні развіцця жывёлагадоўлі і корманарыхтоўкі. Уладзімір Пятровіч звярнуў увагу спецыялістаў аграпрамысловага комплексу на неабходнасць арганізацыі выпасу жывёлы на няўдобіцах, з мэтай максімальнага выкарыстання культурных травастояў для нарыхтоўкі кармоў на стойлавы перыяд.
Таксама былі разгледжаны бягучыя пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, нарыхтоўкі паліва на ацяпляльны перыяд, арганізацыі дзіцячага адпачынку і іншыя.
На нарадзе былі заслуханы аператыўныя справаздачы кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў райвыканкама, раённых службаў па бягучых пытаннях жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *