В Шумилино чествовали лауреатов звания «Женщина Шумилинщины 2018 года»

Актуалии Общество

Председатель райисполкома Олег Быков с лауреатами звания "Женщина Шумилинщины 2018 года"

Неаспрэчны ўклад жанчын

7 сакавіка ў актавай зале Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прайшло ўшанаванне лаўрэатаў звання “Жанчына Шуміліншчыны 2018 года” і святочны канцэрт з нагоды Дня жанчын.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Быкаў павіншаваў жанчын са святам, адзначыўшы, што ўсё самае дарагое на Зямлі звязана з жанчынай, іх імкненнем да міру, справядлівасці і любові. Уклад жанчын у развіццё ўсіх сфер жыцця неаспрэчны, а ў такіх сферах як адукацыя, ахова здароўя, культура яны іграюць вядучую ролю. Кіраўнік раёна выказаў жанчынам-працаўніцам удзячнасць за нястомную працу дзеля сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне стабільнасці ў грамадстве. Ён пажадаў усім жанчынам быць заўжды абаяльнымі, шчырымі, самадастатковымі і прыгожымі, каб кожны дзень прыносіў каханне, шчасце, здароўе, дастатак у доме, дабрабыт і мір на роднай зямлі.

Старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы і кветкі лаўрэатам звання “Жанчына Шуміліншчыны-2018”: тынкоўшчыцы Шумілінскай ПМК-70 Бяззубенка Юліі Рыгораўне, якая стала лаўрэатам у намінацыі “Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва”; аператару машыннага даення сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” Бякач Ганне Аляксандраўне, лаўрэату ў намінацыі “Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі”; настаўніцы працоўнага навучання Мікі-ціхінскай сярэдняй школы Сташонак Вользе Дзмітрыеўне, лаўрэату ў намінацыі “Жанчына ў сістэме адукацыі і навукі”; псіхолагу Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна Забаўскай Ларысе Мікалаеўне, якая стала лаўрэатам у намінацыі “Жанчына ў сістэме сацыяльных паслуг”; урачу педыятру Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Суханавай Лідзіі Валянцінаўне, лаўрэату ў намінацыі “Жанчына ў сістэме аховы здароўя і медыцыны, фізічнай культуры і спорту”; дырэктару Обальскай дзіцячай школы мастацтваў Карбавец Вользе Уладзіміраўне, лаўрэату ў намінацыі “Жанчына ў сістэме культуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі”.

А потым са сцэны паліліся песні, прысвечаныя жанчыне, каханню і вясне, вясёлыя танцавальныя нумары ўздымалі настрой, стваралі святочную атмасферу. Яркі канцэрт падрыхтавалі артысты і выхаванцы ўстаноў культуры раёна. Фінальнай кропкай падзеі стаў кошык кветак для ўсіх жанчын.

У фае школы мастацтваў гісторыка-краязнаўчы музей, ТЦСАН, раённая бібліятэка, Дом рамёстваў арганізавалі выставы пра жанчын і для жанчын, на якіх можна было набыць і святочны сувенір. Таксама працавалі выставы-прэзентацыі касметычнай прадукцыі розных вытворцаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.