16 шумилинцев проводили в армию в прошедший вторник

Актуалии Общество

Новая старонка жыцця
У аўторак у райцэнтры прайшоў дзень прызыўніка, 16 юнакоў раён праводзіў у армію. Гукі духавога аркестра, марш па вуліцах Шуміліна, імправізаваны мітынг на брацкіх могілках, хвіліна маўчання.
Усё гэта было і ўсё гэта хвалявала, прыдавала настрою ўзнёсласць. Выступіла першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Галуза, якая выказала ўпэўненасць, што сённяшняя моладзь годна будзе працягваць слаўныя традыцыі нашых дзядоў і прадзедаў. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава ад старэйшага пакалення пажадала будучым салдатам годна  прайсці тэрміновую ваенную службу.
Асноўныя падзеі мерапрыемства прайшлі ў ГДК. Да прызыўнікоў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч падкрэсліў сімвалічнасць гэтага дня прызыўніка: “У нядзелю наша краіна адсвяткавала Дзень Незалежнасці, а сёння вы адпраўляецеся служыць Айчыне”.  А. М. Зайцаў пажадаў маладым людзям вайсковага гарту, адзначыў, што ў раёне будуць чакаць кожнага з іх. Былі наказы і ад ваеннага камісара раёна А. Г. Чарняўскага і ад старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” В. І. Жандарава. У добры шлях праводзілі будучых салдат праваслаўныя святары.
І вось кульмінацыя мерапрыемства: А. Г. Чарняўскі, называе прозвішчы прызыўнікоў і ўручае павесткі аб прыбыцці на прызыўны пункт. Нашы землякі будуць служыць ва ўнутраных і пагранічных войсках.
Работнікі Дома культуры падрыхтавалі для прызыўнікоў канцэрт.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *