Замужам не была. Як пацвердзіць?

Общество

Замужам не была. Як пацвердзіць?

? Як можна атрымаць даведку пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу? Даведка неабходна для рэгістрацыі шлюбу за межамі Рэспублікі Беларусь.
На пытанне адказвае начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына ЯКАЎЛЕВА:

– Сапраўды, па агульным правіле для заключэння шлюбу на тэрыторыі замежных дзяржаў неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае адсутнасць іншага зарэгістраванага шлюбу. Названым дакументам для грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даведка пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу.
Выдача дадзеных даведак адносіцца да адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца органамі загса згодна з п. 5.14 главы 5 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Указаная адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі органамі бясплатна. Тэрмін яе ажыццяўлення складае 3 дні з дня падачы заявы – пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі – 15 дзён, пры адсутнасці такога запісу – 1 месяц.
Па пытанні атрымання даведкі пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу ў орган загса можа звярнуцца грамадзянін, у дачыненні да якога робіцца пошук адпаведнага запісу акта, альбо яго прадстаўнік па даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Даведкі пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу выдаюцца па пісьмовых заявах грамадзян, якія падаюцца ў ходзе прыёму. Магчымасць падачы такіх заяў па пошце, у тым ліку электроннай, заканадаўствам не прадугледжана.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *