Охотники Витебской области выявили самого меткого

Актуалии Общество

Асаблівасці палявання  на Шуміліншчыне
У мінулую суботу ў кар’еры Казаногава прайшлі абласныя спаборніцтвы па стралковаму паляўнічаму мнагабор’ю з гладкаствольнай зброі.
Як адзначыў старшыня абласнога савета грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” П. В. Жылінскі, падобныя спаборніцтвы перад пачаткам паляўнічага сезона сталі традыцыйнымі.  “У вобласці таварыства аб’ядноўвае звыш дзесяці тысяч чалавек, — расказвае Павел Цімафеевіч, — адкрыццё сезона чакаем з нецярпеннем, падобныя мерапрыемствы  – гэта не толькі спаборніцтвы, а, ў першую чаргу, мажлівасць пабыць сярод аднадумцаў, сяброў”.
Падобны прадстаўнічы паляўнічы фэст Шуміліншчына прымала ўпершыню. Да нас у госці прыехалі паляўнічыя з усіх раёнаў вобласці. На пачатку мерапрыемства – віншаванні з пачаткам новага паляўнічага сезона. І напаміны пра тэхніку бяспекі, бо са зброяй не жартуюць.
І вось пачатак спаборніцтваў. Спартсменам неабходна трапіць у макет дзіка, які “бяжыць”, і ў казулю, што стаіць.  У склад каманд уваходзіць па тры чалавекі, у залік ідуць ачкі, што набраў кожны з удзельнікаў. Хваляваліся і тыя, хто выходзіў на агнявы рубеж, і хто расказваў пра свой любімы тэлеканал “Паляванне і рыбалка”, пра розныя выпадкі на паляванні, пра планы, якіх у сапраўднага паляўнічага багата…
Спаборніцтвы ў поўным разгары, а тым часам на вогнішчы варыцца шурма – любімая страва паляўнічых, водар якой  вабіць за паўкіламетра.
На агнявы рубеж выходзіць каманда нашага раёна, якую ўзначальвае кіраўнік раённай арганізацыйнай структуры таварыства Пётр Кузьмін. Добры вынік паказаў Пётр Ігнацьевіч, не падвялі каманду і Генадзь Макараў, Сяргей Прыабражэнскі. У выніку лідарства захапілі нашы землякі. І паўтарыць вынік шумілінскіх паляўнічых канкурэнтам не ўдаецца.
Становіцца зразумела, што шумілінцы ў прызавой тройцы. Толькі ці будзе ў іх руках пераходзячы кубак і перамога? На жаль, лёзненскія паляўнічыя набіраюць на чатыры ачкі больш. І першым з перамогай павіншаваў канкурэнтаў-сяброў Пётр Кузьмін…
А далей была шурма і размовы пра новы сезон…
П. Ц. Жылінскі карэспандэнту раённай газеты адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі спаборніцтваў на шумілінскай зямлі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *