Поздравлениями, цветами и наградами в Шумилино отметили главный женский праздник

Актуалии Общество

“Усе галоўныя перамогі ў жыцці любога мужчыны – дзеля жанчын”
З самага ранняга дзяцінства, толькі ўсвядоміўшы сябе дзяўчынкай, любая прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва разумее, што 8 сакавіка – яе свята. З ім яна звязвае свае самыя смелыя спадзяванні, патаемныя мары, нявыказаныя жаданні. Да галоўнага жаночага свята ў гардэробе абавязкова знойдзецца новая сукенка, якая пацягне за сабой цудоўныя прычоску, макіяж і настрой. Гэты асаблівы сакавіцкі настрой не пераблытаеш ні з чым іншым. Ад яго вее настоеным жаночым шчасцем ці спадзяваннем на яго.
Святкаваць у гэты раз выпала ажно тры дні, а калі ўлічыць па-сапраўднаму святочнае 5 сакавіка, то і ўсе чатыры. Першы тур сакавіцкіх віншаванняў прайшоў у кабінетах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, дзе заслужаныя словы захаплення і павагі атрымалі жанчыны-працаўніцы ад калег-мужчын. Эстафету падхапілі галоўныя ўрачыстасці, якія ладзіліся з удзелам кіраўніцтва раёна ў раённым цэнтры культуры. Праграма “Самым абаяльным і прывабным” уключала выставы дзіцячай творчасці “Вясновая пяшчота”, кніг, фотавыставу “Жанчыны Шуміліншчыны” і святочны канцэрт.
Кіраўнік раёна Аляксандр Снараў выступіў са словамі віншаванняў, удзячнасці і захаплення жанчынамі перад поўнай глядацкай залай, большую частку якой займалі віноўніцы свята. “Мілыя жанчыны, вы робіце наша жыццё яркім і шматгранным, натхняеце на здзяйсненне ўсіх планаў і новыя рашэнні. Ваша прысутнасць прымушае нас, мужчын, рухацца наперад. Усе галоўныя перамогі ў жыцці любога мужчыны – дзеля жанчын, і ўсімі дасягненнямі мы абавязаны вам. Усё дзеля вас і дзякуючы вам, – сказаў Аляксандр Іванавіч. – Жанчыны сёння прымаюць удзел ва ўсіх сферах жыцця. І якой бы дзейнасцю на карысць грамадства вы не займаліся, ваша энергія заўжды накіравана на стварэнне”. Ён асабіста павіншаваў жанчын, удастоеных ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны – 2015”, пра дасягненні кожнай з іх расказаў асобна.
Старшыня райвыканкама пажадаў жанчынам шчасця і гармоніі ў жыцці, заўжды знаходзіць сілы займацца любімай справай, рэалізоўваць свае здольнасці і проста заставацца цудоўнымі і чароўнымі.
Высокую святочную ноту падтрымаў выдатны канцэрт, падораны гледачам работнікамі культуры. Не засталося сумненняў, што ва ўсе вякі светам правілі Каханне і Жанчына.
А свята прадоўжылася цёплымі шчырымі сямейнымі пасядзелкамі. З кветкамі, падарункамі, са смачнай вячэрай, з тымі самымі словамі, якія не так і часта чуюць жанчыны ад мужчын, але якія так ім патрэбны. Для натхнення, для радасці, для крылаў за спінай.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 11.03.2016 г.



1 комментарий по теме “Поздравлениями, цветами и наградами в Шумилино отметили главный женский праздник

  1. Хорошее мероприятие! Чудесный концерт! Спасибо организаторам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *