Депутат парламента В. В. Шитько сегодня провёл приём граждан в Шумилино

Общество Официально

Дэпутат вядзе прыём

Канчатковы разлік

19 мая ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама прыём грамадзян і “прамую лінію” правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько. Уладзімір Уладзіміравіч найперш пацікавіўся, чым сёння жыве наш раён, чым заклапочаны людзі. Ён быў гатовы выслухаць любое пытанне і пасадзейнічаць сваёй дэпутацкай сілай у яго вырашэнні. Але на прыём прыйшла толькі адна жанчына, жыхарка Шуміліна. Ды і праблема, якую яна трансліравала, добра вядомая і ў выканкаме, і самому дэпутату: яна не аднойчы звярталася за дапамогай у розныя інстанцыі.

Справа ў тым, што яе муж, захварэўшы, страціў магчымасць працаваць. Сёння яму патрэбна лячэнне і догляд. А сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вежа”, на якім працаваў мужчына да хваробы, не мае пакуль фінансавых магчымасцяў выплаціць яму канчатковы разлік. Жанчына не патрабуе ад прадпрыемства індэксацыю за пратэрміноўку ў амаль паўгода, але яе хвалюе, што і тыя дзевяць мільёнаў, якія сёння ім вінны, з кожным днём трацяць сваю вартасць.

У. У. Шэцько паабяцаў свайму выбаршчыку зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы. Ён адразу ж пагаварыў з упраўляючым В. В. Калыханам, а затым, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню, патэлефанаваў напрамую гаспадару прадпрыемства. Той запэўніў, што ўжо ў чэрвені ў яго з’явіцца магчымасць разлічыцца з работнікам.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *