Дзмітрый Гушчын – у ліку лепшых дзяржінспектараў Віцебшчыны

Бяспека Новости Общество

Дзмітрый Гушчын – у ліку лепшых дзяржінспектараў Віцебшчыны

Старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Гушчын у абласным конкурсе «Лепшы дзяржаўны інспектар органаў дзяржпажнагляду Віцебскай вобласці па пажарным наглядзе» заняў другое месца. За права быць лепшымі змагаліся 23 інспектары дзяржпажнагляду Віцебшчыны.

Тэсціраванне, індывідуальная гутарка па накірунках службовай дзейнасці, аналіз прадстаўленых кантрольна-назіральных спраў, матэрыялаў праверак па справах аб пажарах, спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, дакументаў індывідуальнага планавання і іншыя заданні прадстаўлялі тэарэтычную частку. Таксама неабходна было выканаць і практычныя іспыты. Напрыклад, знайсці памылкі ў матэрыяле па выніках праведзенай выбарачнай праверкі ці вызначыць парушэнні ва ўжо сабраным матэрыяле адміністрацыйнага правапарушэння.
Так, у намінацыі «Лепшы дазнаваўца органаў дзяржпажнагляду Віцебскай вобласці» не было роўных шумілінскаму ратавальніку старшаму лейтэнанту ўнутранай службы Дзмітрыю Гушчыну. А вось у выніковай конкурснай табліцы Дзмітрый стаў другім, крыху саступіўшы калегу з гарадскога аддзела.
Дзмітрый Гушчын працуе ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях 4 гады, вярнуўшыся на малую радзіму пасля заканчэння Універсітэта па грамадзянскай абароне МНС Рэспублікі Беларусь. Граматны, талковы, адказны, перспектыўны, што, між іншым, і пацвердзіў абласны конкурс. Дарэчы, гэта ўжо другі ўдзел Дзмітрыя ў конкурсе прафмайстэрства. Летась ён таксама быў другім.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *