В областной библиотеке состоялась презентация новой книги шумилинского писателя и краеведа Виктора Улютенко

Актуалии Культура Общество

Узнагарода – шумілінскаму пісьменніку
21 верасня ў абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі Антона Параскевіна (пад гэтым псеўданімам піша Віктар Улюценка, урач раённай бальніцы) “Валуны родной сторонки”.
Адкрыла імпрэзу старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка, якая пазнаёміла прысутных з творчым шляхам Антона Параскевіна, адзначыла, што “Валуны родной сторонки” – сёмая кніга аўтара, яго першая кніга “Светлозор” выйшла ў свет у 2008 годзе. Віктар Васільевіч з 2006 года з’яўляецца членам Саюза журналістаў Беларусі, з 2010 года – членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творчасць шумілінскага аўтара ў 2015 годзе была адзначана літаратурнай прэміяй імя Пятруся Броўкі.  “Абласное аддзяленне СПБ сёлета вылучала Антона Параскевіна на нацыянальную літаратурную прэмію. На жаль, для перамогі не хапіла ўсяго аднаго бала, – расказала Тамара Краснова-Гусачэнка. – Саюз пісьменнікаў Беларусі вырашыў узнагародзіць Віктара Улюценку медалём «За вялікія заслугі ў літаратуры»”.
“Краязнаўчая літаратура заўсёды карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў чытача. Для гэтага краязнаўца павінен бязмежна любіць свой край, з асаблівай пяшчотай пісаць  пра родную старонку, перад гэтым праверыўшы факты ў розных архівах. Менавіта так працуе Антон Параскевін, – падкрэсліла  старшыня абласнога аддзялення СПБ. – Кніга “Валуны родной сторонки” ўнікальная. Тут сабрана і па-мастацку апрацавана інфармацыя пра камяні, якія ёсць у Шумілінскім раёне. Усе нататкі суправаджаюцца фотаздымкамі, вершамі і мясцовымі легендамі. Дарэчы, у кнізе сабрана каля 80 легенд пра валуны”.
Толькі дзівішся, як можна напісаць пра звычайныя валуны. Гэта нават не проза, гэта своеасаблівая паэзія: “…Апрель – время валунов. Когда выгоняешь буренное на первую траву, все камни видны как на ладони: и серые с сиреневатым отливом, и тёмные с золотыми блёстками, которые называют искорниками, и иссиня-голубые, словно небо вечерне. Вот лежит в поле  валун, вроде бы он простой, а приглядеться к нему – голова богатырская со шлемом. А вот тот – словно медведь в берлоге, что свернулся в зимней спячке, а там вот, в перелеске, за колхозной пасекой – камень-ромашка. Ну, хоть девчат зови погадать: любит – не любит. А возле самого ручья – камень-колокол. Говорят старики, что он нет-нет – да и зазвонит. Только бывает это перед лихой годиной. Перед войной на Благовещенье он ночью звонил…”, – піша ў апавяданні «Время серых валунов» Антон Параскевін.
Віцебскі краязнаўца  Міхаіл Ляшчынскі прызнаўся, што ўражаны кнігай Антона Параскевіна. Так убачыць невядомае ў камянях можа толькі сапраўды творчы чалавек. І не толькі ўбачыць, а і напісаць так, што перад  чытачом узнікаюць цудоўныя краявіды.
“Любы камень, у якога дыяметр больш за 10 сантыметраў, можна назваць валуном”, – пачаў сваё выступленне Антон Параскевін. Аўтар кнігі “Валуны родной сторонки” адзначыў, што сёння камень незаслужана забыты. “Без каменя не было б сённяшняй цывілізацыі. Надзвычай важную ролю ў станаўленні чалавецтва займаў каменны век, – дзяліўся Віктар Улюценка. – Каменныя сякеры. Жорны з каменю. Валуны – сведкі гісторыі. Недарэмна пра іх у народзе столькі легенд і паданняў”. Менавіта камяні былі асноўным будаўнічым матэрыялам у мінулым. Так, напрыклад, з каменю на тэрыторыі Шумілінскага раёна былі пабудаваны замак Хлюдзінскага і Свята-Сергіеўскі храм (абодва ў  Лескавічах).
Шчырым і пранікнёным атрымалася і выступленне жонкі Віктара Улюценкі Марыі Мікалаеўны, якая, па словах пісьменніка, першы чытач і самы галоўны крытык.
Дапоўнілі творчую атмасферу песні “Сново пахнет сиренью и дымом”, “Ехал казак” і  “Старый сад”, аўтарам якіх таксама з’яўляецца Антон Параскевін.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *