В «Беларусбанке» подвели итоги конкурса рисунков на банковскую тематику

Общество Экономика

“Фінансавая азбука ад А да Я”
У маі-пачатку чэрвеня на базе Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 філіяла 200 ВАУ ААТ “ААБ Беларусбанк” у рамках мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці была арганізавана выстава дзіцячага малюнка “Фінансавая азбука ад А да Я”.
Што нашы дзеці ведаюць пра банк, як яны ўмеюць карыстацца яго паслугамі, ці могуць распараджацца грашыма, якімі ўяўляюць банкі ў будучым? Такія заданні для мастацкага адлюстравання на паперы прапанавалі банкаўскія работнікі вучням 4-5 класаў Шумілінскай СШ №1 і Обальскай СШ.
На гэтым тыдні журы падвяло вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў, аформленым у фае ЦБП №225, і вызначыла пераможцаў. Трэба заўважыць, што ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” пераможцу вызначалі кліенты банка шляхам тайнага галасавання, і гэты прыз дастаўся Кузьмянок Аляксандры, вучаніцы 5 “Б” класа Шумілінскай СШ №1, і Шавяка Дар’і, вучаніцы 4 “А” класа Обальскай СШ. А вось журы ў намінацыі “Лепшы малюнак на банкаўскую тэматыку” прызнала пераможцай Мацюшчанка Анастасію, вучаніцу 5 “В” класа Шумілінскай СШ № 1.
“Дзяўчат-пераможцаў чакаюць прыемныя сюрпрызы-падарункі, – расказала намеснік дырэктара ЦБП №225 Вольга Масько. – У самы бліжэйшы час на лінейках у школьных лагерах ім будуць уручаны дыпломы і сувеніры. Заахвочвальныя прызы атрымаюць усе ўдзельнікі выставы”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *