В Шумилино прошла встреча в районной организации инвалидов

Актуалии Общество

І вершы ў падарунак
На мінулым тыдні члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” правялі тэматычную сустрэчу “Ад усёй душы жадаем вам”. Канцэрт  падрыхтавалі ўдзельнікі аўтаклуба раённага цэнтра культуры і артысты Кардонскага сельскага клуба.
За кубкам гарбаты ў кафэ “Фартуна” сабраліся больш за шэсць-дзясят чалавек. Яны з’ехаліся з розных вёсак раёна, прыйшлі з Шуміліна, каб пабачыць адзін аднаго, пагаварыць,  падзяліцца радасцямі і праблемамі. Не сакрэт, што менавіта пажылым людзям часта не хапае ўзаемін. А на сустрэчы кожны меў магчымасць выгаварыцца і нават паказаць свае здольнасці. Удзельнікі сустрэчы спявалі, танцавалі, расказвалі вершы ўласнага сачынення.  Усім было добра і весела.
Віншавалі прысутных з мінулым днём нараджэння. У іх адрас гучалі цёплыя словы, песні самадзейных артыстаў.  А падарункі  – іконкі Ісуса Хрыста і  кнігу вершаў ігумена Вісарыёна “Лаўра святая, родная” –  уручылі іерэй Вадзім Яско і дыякан Ілья Нікалаенка. “Вы сталі прыгажэйшымі і мудрэйшымі, дык няхай вашы душы будуць адкрыты дабрыні”, – пажадаў юбілярам іерэй Вадзім.
Асабліва запамінальнай стала гэта сустрэча для Аляксандра Халсціннікава. Справа ў тым, што хлопец захапляецца фатаграфіяй і ўдзельнічаў сёлета ў другім рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Старшыня раённага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава  ўручыла Аляксандру дыплом за ўдзел у абласным этапе конкурсу ў намінацыі “Фатаграфія” (на здымку).
Сяброўства, цёплых узаемін і сустрэч, здароўя на доўгія гады пажадалі  прысутным госці – старшыня і член праўлення Гарадоцкага раённага таварыства інвалідаў па зроку В. А. Ільін і  Н. У. Кулакевіч.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *