Мысли вслух. Почему дети выбирают иностранные телепередачи?

Культура Общество

“Там” умеюць, а мы што – лысыя?..
Ад жыцця хочацца якасці. Якасці вершаў для песень, якасці абмалоту на хлебным полі, хочацца, каб звяліся, як клас, абібок і п’яная маці, якая забылася за папойкай, што ў яе дзеці.
Тэма якасці – асаблівая. Шмат мы гаворым пра яе, а  плёну мала. Менавіта гаворым, б’ём язык аб зубы, а да свядомасці гэтыя словы не даходзяць.
Як вось і з тым, каб спажывалі, слухалі, глядзелі сваё, вучыліся на беларускім. Не ўсе так робяць, і вінаваты не радавы чалавек, а тыя,   хто не можа даць нам якасны нацыянальны прадукт. Паглядзіце, на   канале Nicky тэлебачання для дзяцей па Zala – каманда ўмізумі, Дзіега, іншыя персанажы, якія ўсхваляюць амерыканскае, радуюцца, што яны нарадзіліся, напрыклад, у  штаце Аклахома. Наша дзіця, гле-дзячы такія праграмы, пад-свядома вучыцца любіць чужое, заморскае, а не сваё беларускае. Тут вучаць лічыць да ста, тут вучаць  распазнаваць геаметрычныя фігуры. Словам,  праграма, якую любяць, ад якой у захапленні малыя дзеці.
Што, у нашых маладых вучоных мазгі не такія? Паглядзіце, колькі прывозяць залатых медалёў з міжнародных конкурсаў беларускія праграмісты-камп’ютаршчыкі?! Дзе яны? Чаму “там” умеюць скласці праграму, а мы што – лысыя?..
Або вось больш блізкі нам прыклад – з Расіі. Некалькі тыдняў запар гляджу праграму  “Адкрыты ўрок з Д. Быкавым па рускай літаратуры” па канале RTVI. Паэт, супрацоўнік вядомай расійскай газеты “Собеседник”, чалавек рэдкага таленту апавядальніка. У літаратуры – проста скарб: унікальнасць і глыбіня ведаў, уменне разважаць. Гэтаму Дзмітрый вучыць дзяцей, якія збіраюцца ў тэлестудыі на адкрыты ўрок. Нядаўна гаварылі пра М. В. Гогаля, пра тое,  чым мог скончыцца другі том “Мёртвых душ”.  Для мяне былі адкрыццём многія рэчы. Скажам, тэма дома ў творчасці Гогаля, дакладней, адсутнасці дома ў Расіі 60-х гадоў 19 стагоддзя. Ні адзін з герояў паэмы (ні Каробачка, ні Ноздраў, ні Плюшкін, ні Сабакевіч) не мае прыстойнага жылля, каб у ім было па-сямейнаму ўтульна. Не кажучы пра самога Чычыкава, які калясіць па Расіі і скупляе мёртвыя душы.
Дарэчы, без дома, без любві да сваёй маленькай радзімы, а значыць, наогул да Радзімы – да Расіі, а пазней  да СССР – заставаліся ажно да свайго распаду. Многія пасля 1917-га трызнілі сусветнай рэвалюцыяй, моладзь пазней узводзіла ДнепраГЭС, Магнітку, БАМ, ехала на цаліну. Парыў, рамантыка, маладосць? Так, але мы пра тое, што не сядзелася чалавеку на сваёй зямлі, у сваім доме, не  пільнаваўся ён бацькоўскага парога, вырываўся ў нейкія летуценныя і дальнія прасторы. А сёння мы гатовы ўвесці, так бы мовіць,  “прыгоннае права” – стрымаць на вёсцы людзей, каб не “рассыпаліся” па сваіх гарадах і па расійскіх прасторах…
Дзе ж такая тэлепраграма ў Беларусі? Чаму мы не можам знайсці свайго вядучага, шаноўнага літаратара, які папулярызаваў бы з экрана беларускую літаратуру, расказваў аб праблемах захоплена і цікава? Не ў тым саладжавым ключы, у якім падае пра класікаў наша крытыка, а каб вядучы меў адметную думку, каб не баяўся сказаць нешта сваё. І не толькі пра класікаў. Як той жа Д. Быкаў. Ён не “шкадуе” Расію, ён смела выказвае тое, што меў на ўвазе пісьменнік, а не тое, што хочацца некаму, каб яно так было.
Няма ў Беларусі пакуль што такога Д. Быкава. А можа, ён ёсць, ды баімся даваць яму эфір?..
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



16 комментариев по теме “Мысли вслух. Почему дети выбирают иностранные телепередачи?

  1. Статья ни о чем! Так сложно найти интересные темы для обсуждения? Задолбали этим белоруским языком! Кому он нужен?

  2. Нормальным образованным людям он нужен, а всякому колхозному быдлу, то на вряд ли.

  3. Колхозное быдло сплошь и рядом у нас, а нормальных образованных людей, к сожалению, мало… И ты, САША, по ходу дела к первым и относишься! Что же ты на белорусском языке мне не ответил?

  4. Может, белорусский язык и необходим, но если кому-то он не нужен, это не значит, что человека надо обзывать быдлом! Статья меня не зацепила… Лучше бы наши журналисты писали на актуальные темы, и комментарии были бы куда по-корректнее и по-красноречивее.

  5. Хамство от «образования». Диплом приобрёл, а про культуру забыл.

  6. Человек, во первых, я написал на том языке на котором написал собеседник (это правило хорошего тона. Это так на заметку). Во вторых, т.к. практически 84% населения идентифицирует себя белорусами, то шанс что «человек» является белорусом составляет 84%. А нормальный воспитанный человек не будет говорить, что титульный (родной) язык его нации «Кому он нужен?» Это неуважение к своему народу и своим корням. А даже если «человек» относится к оставшимся 16% (т е не является белорусом) это не даёт право решать нужен язык или нет. Ещё раз напомню: ЭТО ЭЛЕМЕНТАРНОЕ НЕУВАЖЕНИЕ К РОДНОМУ ЯЗЫКУ ТИТУЛЬНОЙ НАЦИИ. А сама постановка вопроса сразу свидетельствует о воспитанности и уме человека.

    Подружка, а как можно назвать людей, которые относятся наплевательски на родной язык своей нации? К языку на котором разговаривали предки? А если это говорят и не белорусы, то как можно так высказываться о языке титульной нации? Другим словом назвать таких людей очень сложно…

  7. А и последнее на заметку: вообще-то чтобы занимать какую либо значимую должность в нашей стране (ПО ЗАКОНУ!!!!)

  8. Человек обязан владеть 2-мя ГОСУДАРСТВЕННЫМИ ЯЗЫКАМИ.

  9. Саша, совсем не обязательно владеть белорусским языком! Знать его азы- вполне достаточно, чтобы называться гражданином своей страны! Давайте жить дружно! А высказать свое мнение имеет каждый!

  10. Думак у аўтара, як заўсёды, многа, а даходліва данесці ідэю не ўдалося. Восем бочак арыштантаў, сярод якіх — і абгрунтаванае захапленне замежнымі тэлеперадачамі для дзяцей, і нерэалізаваны патэнцыял беларускіх праграмістаў, і плануемае «прыгоннае права», а чытачы сталі чамусьці абмяркоўваць, ці патрэбная нам беларуская мова. Да апошняга: безумоўна!!!

  11. Чаму збіліся на дыспут пра беларускую мову? Бо першы апанент Чалавек, не ўнікнуўшы ў сутнасць артыкула, кінула калатоўку. І не толькі пра беларускую мову гаворка ў артыкуле, і не столькі пра гэта. Гаворка наогул пра наша, пра тое, чым мы павінны ганарыцца, чым жыць. Як нацыя, як людзі. Не касмапаліты, а патрыёты сваёй зямлі.
    Аўтар закрануў праблему. І не абы-якую, не пра тое ж пісаць, як жывецца заможна і бесклапотна ў нашай Беларусі. Гэта мы начыталіся-наслухаліся ўволю. І да Сунічкі. Вы кажаце «як заўсёды», значыць, вы самі з рэдакцыі і вырашылі «грохнуть» Мікалая Янчына. Перш чым «лягать», трэба падумаць пра стыль і культуру сваёй мовы. Не восем бочак арыштантаў, а нагаварыць сорак бочак арыштантаў (ідыёма). Калі яно так, то ідыёма азначае нагаварыць недарэчных гісторый. Якія ж недарэчныя гісторыі ў нататцы? Самыя што ні ёсць рэальныя. І апошняе – чытачы на сайт не заходзяць. Заходзяць тыя, каму прыемна прапаласкаць «мазгі» аўтару, паказытаць ягоныя нервы. Вельмі шкада.

  12. Чаму збіліся на дыспут пра беларускую мову? Бо першы апанент Чалавек, не ўнікнуўшы ў сутнасць артыкула, кінуў калатоўку. І не толькі пра беларускую мову гаворка ў артыкуле, і не столькі пра гэта. Гаворка наогул пра наша, пра тое, чым мы павінны ганарыцца, чым жыць. Як нацыя, як людзі. Не касмапаліты, а патрыёты сваёй зямлі.
    Аўтар закрануў праблему. І не абы-якую, не пра тое ж пісаць, як жывецца заможна і бесклапотна ў нашай Беларусі. Гэта мы начыталіся-наслухаліся ўволю. І да Сунічкі. Вы кажаце «як заўсёды», значыць, вы самі з рэдакцыі і вырашылі «грохнуть» Мікалая Янчына. Перш чым «лягать», трэба падумаць пра стыль і культуру сваёй мовы. Не восем бочак арыштантаў, а нагаварыць сорак бочак арыштантаў (ідыёма). Калі яно так, то ідыёма азначае нагаварыць недарэчных гісторый. Якія ж недарэчныя гісторыі ў нататцы? Самыя што ні ёсць рэальныя. І апошняе – чытачы на сайт не заходзяць. Заходзяць тыя, каму прыемна прапаласкаць «мазгі» аўтару, паказытаць ягоныя нервы. Вельмі шкада.

  13. Прастафиля, я , к счастью, не из редакции, но из ШУмилино! И, повторюсь, имею право на свое мнение! К Николаю Янчыну отношусь нормально, просто у него однотипные статьи! Вот и все! А половину из вашего высказывания на белорусском языке я не понял! да и не хочу понимать…

  14. Человек, а вы говорили что почему я на русском написал так вы бы и не поняли бы на белорусском.. мда….

  15. Дзякуй Прастафілі за навуку наконт колькасці бочак з арыштантамі))). Цікавай падалася думка, што чытачы на сайт не заходзяць. Дык для каго ён тады створаны, каму дадзена магчымасць выказвацца наконт апублікаваных матэрыялаў? Думалася, што і мы, чытачы, можам пагаджацца ці не з аўтарамі, з тым, што яны думаюць па той ці іншай праблеме. Аказваецца, толькі аўтару дадзена права мець свой пункт гледжання…

  16. Падтрымліваю Сунічку наконт таго, што кожны мае права на свой пункт гледжання! Я таксама не згодны з аўтарам матэрыялу — пытанне спрэчнае! А наконт мовы скажу так: хто хоча, той і будзе вучыць! Асабіста я — не настаўнік беларускай мовы, але свабодна магу размаўляць на беларускай мове. Але я — чытач! І дзякуючы нашай газеце і матэрыялам, якія друкуюцца на роднай мове, магу свабодна размаўляць. Хаця вельмі часта заўважаеш памылкі — прычым смешныя памылкі…. І становіцца сорамна…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *