Декрет №18: обязанные перед своими детьми

Закон Общество

Абавязаныя. Перад сваімі дзецьмі
Судамі рэспублікі, у тым ліку і судом Шумілінскага раёна, праводзіцца работа, накіраваная на аздараўленне грамадства, абарону дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, павышэнне адказнасці бацькоў, што не выконваюць абавязкі па выхаванню і ўтрыманню сваіх дзяцей.
На 1 снежня 2010 года на тэрыторыі Шумілінскага раёна пражывае 125 асоб, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Сярод іх 88 працуючых і тыя, хто атрымлівае пенсію па ўзросце. 6 асоб адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, 10 – накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Падлягала спагнанню 35 мільёнаў 652 тысячы рублёў, рэальна спагнана 23 мільёны 940 тысяч (67,1%). Сем асоб кампенсуюць расходы на ўтрыманне дзяцей у добраахвотным парадку. У той жа час ёсць і такія, хто расходы не вяртае. Такіх у раёне 14 чалавек. У гэту колькасць уваходзяць непрацуючыя асобы (11 чалавек) і тыя, хто знаходзяцца ў вышуку (3 чалавекі).
У адносінах да непрацуючых асоб судом Шумілінскага раёна сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзелам унутраных спраў праводзіцца работа, накіраваная на працаўладкаванне абавязаных. Аднак нежаданне, амаральны лад жыцця некаторых асоб, іх абыякавасць да выхавання сваіх дзяцей, цынізм становяцца перашкодай поўнаму і рэальнаму выкананню рашэння суда аб кампенсацыі расходаў, затрачаных на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Хаця ёсць выпадкі, калі людзі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, адмаўляюцца ад п’янкі, вяртаюцца другімі ў свае сем’і, да сваіх дзяцей. Так, у кастрычніку адна абавязаная асоба адноўлена ў бацькоўскіх правах, дзеці вернуты маці на выхаванне.
Бацькі! Заклікаю вас! Задумайцеся яшчэ раз аб сваіх дзецях, аб тым, якую будучыню вы ім рыхтуеце!
М. Дземідовіч, старшы судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *