Почётный донор Иван Буров

Общество

Кошт крыві зразумеў у Афганістане
Іван Бураў – донар з 30-гадовым стажам. Вядома, сёння ён мог бы сказаць, што стаў донарам усведамляючы, наколькі гэтая справа неабходная. Але ён стаў донарам задоўга да таго, як сеў за руль спецыяльнага аўтамабіля “меддапамога” раённай бальніцы, ён прызнае, што тады, у маладосці, не думаў пра высакароднасць донарства, проста патрэбны былі адгулы, вось ён і пайшоў здаваць кроў (за што не толькі плацілі грошы, але і давалі выхадныя). Гэта потым, у 1980-м, у гарачым Афганістане, калі на вачах маладога танкіста паміралі баявыя таварышы, ён свядома ішоў у медпункт, толькі б паспець дапамагчы…
У 1981 годзе Іван Бураў стаў Ганаровым донарам (гэта званне даецца тым, хто здаў не менш 40 данацый крыві), у яго досыць рэдкая група крыві – другая адмоўная, за якую нават плацяць крыху больш.
Як донарства адбіваецца на здароўі? Былы афганец усміхаецца: “Нармальна, арганізм хутка нармалізуецца, наадварот, калі доўга не здаеш кроў, адчуваеш дыскамфорт, нейкую цяжасць”. Таму чатыры разы ў год па 750 мл – ягоная норма.
А на пытанне, што б ён хацеў пажадаць медыкам напярэдадні іх прафесійнага свята, Іван адказаў проста: “Здароўя! І каб добра лячылі людзей!”
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *