Да 110-годдзя прафсаюзнага руху

Общество

Старасць яе дома не застане
У канцы мая ў Гродне адбылося  пасяджэнне Прэзідыума Цэнтральнага  камітэта прафсаюза  работнікаў  адукацыі, на якое былі запрошаны ветэранаў прафсаюзнага руху. З Віцебскай вобласці былі запрошаны тры ветэраны прафсаюзнага руху, у тым ліку і Лідзія Фёдараўна Мурашка, якая  30 год адпрацавала старшынёй  раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і больш 10 год на пасадзе старшыні раённага савета ветэранаў вайны і працы.
Усе, хто ведае Лідзію Фёдараўну, пагадзяцца, што гэта жанчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.   Менавіта пра такіх спяваецца, што старасць яе дома не застане.  Яе спрытнасці і жыццёваму тонусу, нягледзячы на 75-гадовы ўзрост,  пазайздросцяць і маладыя.
“Запрашэнне было для мяне вельмі нечаканым,  спачатку разгубілася, хацела адмовіцца: спякота, ціск.  гэта не ў маім характары, таму і згадзілася,  – дзеліцца Л. Ф. Мурашка. – Вельмі была ўдзячна, што мяне запрасілі на такі высокі форум”.
Вярнулася  з трохдзённай паездкі Лідзія Фёдараўна  задаволеная, адзначыла высокую арганізацыю  мерапрыемства. Былі і экскурсіі па горадзе, наведванне ўстаноў адукацыі, музеяў,  пагранічнай заставы імя Усава,  Аўгустоўскага канала.  Карыснай  аказалася паездка ў Квасоўскую сярэднюю школу, дзе пазнаёміліся  з багатым вопытам работы  ветэранаў працы. Наведалі таксама музей  СВК імя Героя Беларусі В. І .Крамко. Л. Ф. Мурашка прывезла шмат брашур, метадычных матэрыялаў  па вопыту работы прафсаюзных  арганізацый Гродзеншчыны з ветэранамі, якія яна перадала старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі  Г. Ф. Раманенка.
А яшчэ на форуме, прысвечаным 110-годдзю прафсаюзнага руху, Лідзіі Фёдараўне ўручылі Грамату Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  – за шматгадовую добрасумленную працу і ўдзел у прафсаюзным жыцці.
Наталля НАРЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *