Продолжаем разговор о судьбе школьных музеев.

Образование Общество

Адны абураюцца, другія даводзяць сваю пазіцыю
Крытыка – не салодкая цукерка. Мала хто яе прымае пакорліва, без нараканняў.  Добра, калі  яна з’яўляецца рухальнай сілай для таго, каб палепшыць тое, за што крытыкуюць. Дрэнна, калі ўсё ў штыкі…
Не пайшла, вобразна кажучы, у штыкавую атаку  дырэктар Мішневіцкай СШ В. С. Курчанава.   Хаця ўсё ж дасталася крыху, прабачце, на арэхі ад яе аўтару артыкула  А. Л. Бычкову – канцоўкай артыкула “педкалектыў школы абураны”. Аднак акцэнт у адказе на крытыку Валянціна Сяргееўна зрабіла на поспехі і дасягненні школы ў плане таго, што вучні шануюць і помняць гісторыю краю, што музей (а па сутнасці ўсё ж “куток гістарычнай праўды” – словы аўтара ліста ў рэдакцыю) выхоўвае грамадзянска-патрыятычныя пачуцці. Аднак аўтар артыкула А. Л. Бычкоў, на нашу думку, заклаў у яго канцоўку зусім іншы сэнс. Ён  хацеў нагадаць пра тыя змрочныя  пакойчыкі ў школьным інтэрнаце, куды перанеслі экспанаты, пра тое, што вельмі дарэчы было б вярнуць куток гістарычнай праўды ў сцены школы, каб надаць музею прыстойны выгляд.
Спачатку ж спынімся ж на некаторых момантах адказу, дасланага кіраўніком установы.  “Настаўнікі школы сумесна з вучнямі прыкладаюць максімум намаганняў па выкарыстанню экспанатаў і экспазіцый кутка ў навучальным працэсе, – піша В. С. Курчанава. – Нашы вучні прымаюць актыўны ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах, выкарыстоўваючы музейныя экспанаты. Напрыклад, занялі трэцяе месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу творчых работ вучняў “Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны”, атрымалі дыплом 3 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу  фотаработ “Маёй зямлі вянкі сплятаю”, другое месца занялі ў раённым конкурсе  юных экскурсаводаў “Гісторыя аднаго экспаната”, бралі актыўны ўдзел у раённых конкурсах “Мая сям’я – мой гонар”, “Музей у чамадане”, “Летапіс населенага пункта”…”
Акрамя гэтага, паведамляе ў лісце В. С. Курчанава,  штогод школа ўдзельнічае ў месячніках патрыятычнай работы, у Вахце Памяці, супрацоўнічае з Акадэміяй навук Беларусі, адкуль даслалі ў школу матэрыялы і асабовую справу нашага славутага земляка Аркадзія Іванавіча Лапо.
Асаблівае значэнне надаецца рабоце сярод вучняў па захаванні памяці пра Героя Савецкага Саюза А. С. Расказава, які загінуў пры вызваленні мішневіцкага краю ад нямецкай навалы. Дырэктар Уладзіміраўскага музея, (радзіма А. С. Расказава), наведаўшы Мішневіцкую СШ, зацікавіўся навукова-даследчай работай вучняў школы. Акрамя гэтага, тут падтрымліваюць  парадак на могілках, дзе пахаваны воіны Вялікай Айчыннай…
Вось такую інфармацыю даслала ў адказ на крытыку В. С. Курчанава.  А зараз гаворка пра тое, наколькі рэальна было перанесці музей з інтэрната ў будынак школы. На гэты конт выслухалі думку старшыні Мішневіцкага сельсавета Л. А. Гаўрыленкі. Так, згаджаецца Леанід Андрэевіч, экспанаты змешчаны не ў самыя “камфортныя” ўмовы. Ішоў рамонт школы  (у рамках аграгарадка Мішневічы), які, аднак, зацягнуўся, адпаведна “завіс” і музей. Трэба пераносіць, але не ў аўральным парадку. Даручана вызваліць да 9 мая клас з тым, каб пераехаў сюды школьны музей. Але работа гэта не такая простая, як здаецца. Трэба, каб і эстэтычна было, і паходзіла на музей. Без фінансаў такую працу не зробіш…
Такая вось пазіцыя мясцовай улады. Якія фінансы, ці шмат грошай – ніхто, аднак, не падлічваў…
Мікалай МАРОЗ.



1 комментарий по теме “Продолжаем разговор о судьбе школьных музеев.

  1. А судьи кто? Ох, как прав Бычков А.Л. в том, что не сохранятся в неподобающих условиях памятники нашей культуры и истории. Осудят нас наши потомки и правы будут.

    А как права руководитель учреждения образования в том, что именно школьные музеи могут и должны воспитывать в наших детях патриотизм и любовь к своей родине. Ведь если это не воспитать, то и судить-то нас некому будет. Разве что сами себя укорять будем, что могли что-то человеческое в детях взрастить, а не сделали.

    Но прав и председатель сельсовета Л.А. Гавриленко, «зрит в корень», как говорится. Без финансов такое дело, т.е. ремонт помещения для хранения нашего исторического наследия, точно не сделаешь.

    Вот так и живём. Все правы.

    Выхода в сложившейся ситуации вижу два.

    Первый, искать энтузиаста, увлечённого историей своего края, который взвалит на себя эту непосильную ношу и потихоньку будет лямку тянуть всем во благо. Если повезёт, что-то потомкам и достанется.

    И второй, не тянуть рубаху каждый на себя, не ждать доброго дядю с толстым кошельком (хотя, чем не шутят, взял бы он и нашёлся сам), а объединить свои силы, поднатужиться и сделать поистине доброе дело, сохранить всё, что удалось сберечь, для себя, для людей, для детей.

    Правда, в наше время способ первый — большая редкость, а способ второй только для сильных духом. Так что, выбор не велик. Эх, не обессудьте, потомки…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *