Рыболовство по новым правилам

Закон Новости Экология

Ловім па новых правілах
З 26 чэрвеня 2014 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2013 г. № 551 уступае ў сілу новая рэдакцыя Пра-вілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства (далей – Правілы).
Згодна з Правіламі права на бясплатную аматарскую лоўлю рыбы з выкарыстаннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук, лоўлю на дарожку з суднаў з рухавікамі з выкарыстоўваннем адной  прынады або нажывы на аднаго рыбалова, падводнае паляванне ў межах рыбалоўных угоддзяў фонду запасу маюць толькі члены РДГА  “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Выключэнне складаюць рыбалоўныя ўгоддзі, пералік якіх зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 8(02130) 4-22-60.
А. УСАЎ, дырэктар “Шумілінскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *