Школьникам компьютеры, а банку реклама

Образование Общество

Падтрымаць сельскую школу
Рабі дабро і яно да цябе вернецца. У бізнес-супольніцтве гэты прынцып знаходзіць усё большы водгук. Вось і ў мінулы панядзелак прадстаўнікі шумілінскага разлікова-касавага цэнтра  №4 філіяла “Белаграпрамбанка”  накіраваліся ў Башнёўскую школу. Нагода для наведвання  самая прыемная – перадаць школе тры камп’ютары і два прынтары, а таксама рэкламную прадукцыю банка: паветраныя шары, ручкі, блакноты, флікеры.
Як адзначыў кіраўнік РКЦ Д. М. Буднік, акцыя праводзіцца з мэтай падтрымаць сельскую школу, каб дзеці мелі больш шырокія магчымасці для атрымання ведаў, маглі развівацца, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. “А лепшай вашай падзякай за падарунак стануць добрыя адзнакі і трывалыя веды” – заўважыў Дзмітрый Мікалаевіч.
Дырэктар школы В. П. Зянькоў падзякаваў кіраўніку банка за сучасную тэхніку і выказаў упэўненасць, што яна дапаможа вучням і настаўнікам школы ў навучальным працэсе. Васіль Пятровіч расказаў аб поспехах школы і прапанаваў мацаваць супрацоўніцтва банка і школы. А дзіцячая адзнака падзеі была літаральна напісана на тварах вучняў, якія шчыра радаваліся падарунку.
Пасля ўрачыстай лінейкі прадстаўнікі Белаграпрамбанка правялі гутарку з настаўнікамі школы, расказалі аб паслугах, якія прадастаўляе банк вяскоўцам, адказалі на шматлікія пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *