Лучший социальный работник Шумилинского района живёт в Кардоне

Актуалии Общество

Лепшы сацработнік  – у Кардоне
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму.
“Падчас візітнай карткі ўдзельнікі конкурсу (іх было ўсяго восем) расказалі пра сябе, сваю работу і сям’ю, – расказала дырэктар ТЦСАН В. Р. Штуро. – Нашы сацыяльныя работнікі нядрэнна адказвалі на тэарэтычныя пытанні, добра спраўляліся  з практычнымі заданнямі. Цікава прайшоў конкурс “Свет захапленняў”, падчас якога канкурсанты спявалі, паказвалі інсцэніроўкі і дэманстравалі журы свае выставы па вышыўцы і вязанні. Конкурс “Гаспадынька” ўразіў разнастайнасцю выпечкі і салатаў, якія падрыхтавалі жанчыны”.
Па выніках усіх конкурсаў першае месца было прысуджана Нэлі Барысевіч з Кардона (на здымку), другое – Наталлі Ткачовай з Обалі, трэцяе – Алене Калдуновай з Башнёў.
У намінацыі “Прафесіянал сваёй справы” перамагла Святлана Матора са Слабады, у намінацыі “Гаспадыня” – Зінаіда Шэндзелева з Гульбішча. Самай артыстычнай аказалася Наталля Сяргеева з Мішневіч, майстрам на ўсе рукі  – Рузанна Тунян з Обалі, а “Міс Арыгінальнасць” стала Алена Каваленка з Крывога Сяла.
Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



1 комментарий по теме “Лучший социальный работник Шумилинского района живёт в Кардоне

  1. Гордимся нашей любимой Неллочкой Борисевич! Она лучшая!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *