Формула успеха Дианы Байдаковой

Молодёжь Образование


Формула поспеху Дзіяны Байдаковай

Першы рубеж пройдзены — школьныя экзамены за плячыма. Хаця за гэтыя адзінаццаць год у Дзіяны Байдаковай было шмат “экзаменаў”: ад мясцовага ўзроўню да рэспубліканскага, накшталт удзелу ў матэматычных алімпіядах высокага рангу. І ўсе яна вытрымала вельмі дастойна.  І за сваю мэтанакіраванасць, неймаверную адказнасць і працавітасць атрымала высокую ўзнагароду – залаты медаль. Заслужана.
“Чаго табе зараз хочацца больш за ўсё? – спытала ў Дзіяны ў час сустрэчы. «Паступіць у сталічную ВНУ!» – гэта мара, да якой яна ішла доўгія 11 год. Разам з настаўнікамі, разам з любімай сям’ёй.
Пасля Дзіяна працягвае, што гэта планы на бліжэйшую будучыню. «А наогул мару мець добрую сям’ю, такую, як мая, быць такой маці, як мая мамачка, мець дваіх дзяцей і жыць у Беларусі», – сціпла прызналася дзяўчына.
Формулу свайго поспеху Дзіяна Байдакова вывела не адразу. Падумаўшы, дзяўчына прыкінула: складальнікі “імкненне”, “упэўненасць”, “цярпенне”, “падтрымка родных і настаўнікаў”, “уседлівасць” у суме і далі “золата”.
Хочацца, каб такой моладзі абавязкова пашанцавала і ў вучобе, і ў каханні, і наогул у жыцці. І каб мары спраўдзіліся на ўсе сто працэнтаў.
Тэкст і фота Алены КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *