118 выпускников Шумилинщины получили аттестаты

Актуалии Образование

Школьныя выпускныя балі
прайшлі ўчора ва ўсіх (у раённай гімназіі – у сераду) сярэдніх школах раёна. Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасцяў на іх былі 118 адзінаццацікласнікаў.
Сёлета Шуміліншчына можа ганарыцца дзвюма залатымі медалісткамі. Золата за выдатныя поспехі ў вучобе атрымалі Дзіяна Байдакова з Шумілінскай СШ №1 і Наталля Пятрова з раённай гімназіі.
196 вучняў закончылі 9 класаў, пяць  з іх  атрымалі пасведчанні асаблівага ўзору: Быкаў Вадзім і Емяльянаў Дзмітрый з Шумілінскай СШ №1, Навіцкі Прохар, Сава Анастасія і Сімановіч Лаліта з раённай гімназіі.
На адпачынак, на жаль, у выпускнікоў часу практычна няма. Ужо заўтра  многія адправяцца на першы іспыт – цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, а ў нядзелю – на ЦТ па рускай мове. Пажадаем усім поспехаў і ўдачы! І ні пуху, ні пер’я!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *