Лыжи и коньки в Шумилино пользуются спросом

Актуалии Спорт, туризм

Пакатаемся?
Карыстаецца папулярнасцю ў аматараў актыўнага зімовага адпачынку хакейная пляцоўка, якая месціцца на гарадскім стадыёне. Як адзначыла старшыня ФСК “Здароўе” І. Г. Прасветава, робіцца ўсё магчымае, каб і сама хакейная пляцоўка, і лёд адпавядалі самым строгім патрабаванням.
Ёсць попыт і на пракат канькоў і лыж, што арганізаваны ў адміністрацыйным будынку ФСК “Здароўе”. З пачатку году скарысталіся паслугай  каля пяцісот чалавек, фізкультурна-спартыўны клуб зарабіў на каньках каля шасці мільёнаў рублёў. “У будні  паслугамі пракату карыстаецца чалавек трыццаць, – расказвае І. Г. Прасветава. – У выхадныя –  пад сотню. Асабліва шмат людзей было на калядныя святы”.
Пасля снегападаў вырас попыт і на лыжы, праўда, не такі вялікі, як на канькі: больш чым сто чалавек узялі лыжы напракат.
“Арэнда канькоў і лыж – запатрабаваная паслуга ў насельніцтва, – падсумоўвае І. Г. Прасветава. – Таму  ФСК “Здароўе” імкнецца пашыраць  паслугу: у бліжэйшы час плануем набыць некалькі  пар канькоў”.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *