5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Актуалии Общество

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Паважаныя работнікі сацыяльнай службы Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам!
Упэўнены, што сваю работу вы выконваеце не толькі па прафесійнаму абавязку, але і па закліку сэрца. Прыміце словы вялікай падзякі за клопат аб людзях, да якіх вы спяшаецеся на дапамогу,  каб аблегчыць боль і адзіноту, не шкадуючы сіл, аддаяце іншым сваю любоў і клопат.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, радасці, шчасця і дабрабыту. Няхай дабрыня і радасць, якія вы дорыце, вяртаюцца да вас памножанымі!
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *