Не быць раўнадушнымі і абыякавымі да лёсу сваёй краіны

Актуалии

Не заставацца раўнадушнымі

Дыялогавая пляцоўка з нагоды абмеркаванняў змяненняў і дапаўненняў
у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла ў Шумілінскім раёне газазабеспячэння.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова расказалі прысутным пра змяненні ў Асноўным дакуменце краіны, пра сацыяльныя льготы і гарантыі. Больш падрабязна Ірына Міхайлаўна спынілася на новым органе, які замацаваны ў Канстытуцыі – Усебеларускім народным сходзе – вышэйшым органе народнай улады, які вызначае стратэгічныя накірункі развіцця грамадства і дзяржавы. Сход будзе зацвярджаць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, адзначыла Ірына Палякова. Яна падкрэсліла, што менавіта Усебеларускі народны сход будзе прапаноўваць правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю і нават мае права пры неабходнасці ўвесці ў рэспубліцы надзвычайнае або ваеннае становішча. Удзельнікі сходу прымаюць рашэнні аб магчымасці накіроўваць ваеннаслужачых за межы рэспублікі для дзейнасці па падтрыманні бяспекі і міру.
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях УП «Віцебскаблгаз» Святлана Волкава адзначыла, што на прадпрыемстве працуюць людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія заўсёды рухаюцца наперад, развіваюцца, перамагаюць. Святлана Андрэеўна заклікала не быць раўнадушнымі і абыякавымі да лёсу сваёй краіны і абавязкова прыйсці на рэферэндум і выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *