О надоях и их секретах в хозяйствах Шумилинского района

Сельское хозяйство Экономика

Пра надоі і іх сакрэты
У раёне на пашавым утрыманні знаходзяцца 48 статкаў – 8400 кароў, расказаў карэспандэнту раённай газеты першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў.  На карову дояць 9,5 кілаграмаў малака. Але такімі паказчыкамі спецыялісты райсельгасхарчу не задаволены, бо ў мінулым годзе надойвалі на 1,4 літра больш.
Па валавой вытворчасці малака да ўзроўню мінулага года плюсуюць толькі дзве гаспадаркі: ААТ “Ляжні” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Тут своечасова выгналі кароў на кругласутачнае ўтрыманне, своечасова падкасілі пашу. Але сакрэт не толькі ў гэтым. А і ў сумленных адносінах да работы, лічыць дырэктар райаграсэрвісу У. А. Арлоў. “Мы часткова памянялі  пастухоў, – кажа Уладзімір Антонавіч. –  Звольнілі тых, хто заглядваў у чарку і на работу хадзіў праз дзень.  І справы пачалі ладзіцца – ужо ў маі выйшлі на “плюс” па валавой вытворчасці малака. У гаспадарку часова ўладкаваліся працаваць 8 чалавек з Украіны, робяць усё на сумленне і своечасова”.
Свой сакрэт поспеху ў ААТ “Ляжні”. Яны не набіралі  чужых людзей, а самі як след працавалі ўвесь мінулы год. “Своечасовае асемяненне цёлак і раздой першацёлак далі свой плён, – лічыць галоўны заатэхнік Н. Я. Васілеўская. – акрамя гэтага, у гаспадарцы было назапашана ўдосталь кармоў. На камбінатах хлебапрадуктаў усю зіму куплялі камбікорм, давалі яго па норме дойным і навацельным каровам. Так што пасля зімоўкі жывёла выйшла на пашу добрая. Ну, а маладая сакавітая трава была толькі на карысць, малака прыбавілася”. Да таго ж, у ААТ “Ляжні” добрыя спецыялісты:  па выніках мінулага года галоўны ветурач гаспадаркі А. М. Прохараў прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва.
Па продажы малака дзяржаве раён у параўнанні з мінулым годам мінусуе на адну тону. З 79 тон малака, што надойваюць у гаспадарках кожны дзень, амаль 70 тон ідзе ў шумілінскі цэх ААТ “Малако”. Па продажы малака трэба “падцягнуцца” ААТ “Лаўжанскае”, “Прыдзвінскі”, “АграБаравінка” і КУСГП “Мішневічы”, лічыць А. А. Кузняцоў. Астатнія гаспадаркі не мінусуюць у параўнанні з мінулым годам. Напрыклад, “Шумілінскі райаграсэрвіс” здае на малаказавод 13 тон малака.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *