Мелкий дождь севу не помеха

Сельское хозяйство

Дробны дождж сяўбе не перашкода

 Надвор’е сапсавалася, пахаладала. Але, як сцвярджаюць спецыялісты УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», дробны дождж сяўбе не перашкода. Тым больш, што сельгаспрадпрыемства па тэмпах сяўбы яравых зерневых і зернебабовых другое ў раёне (пасля ААТ «Ляжні») – на раніцу ўчарашняга дня справіліся з 84,5% да патрэбнага.

Ва ўрочышчы Смалькі сустракаем Ігара  Цялушкіна і Яўгена Цыганкова (на здымку). Механізатарскі дуэт працуе зладжана: Ігар на МТЗ з трохмятровым «Лемкенам» засявае за дзень да 13 гектараў зерневых, а Яўген падвозіць насенне. Дзеля гэтага пераабсталявалі бункер ад КЗРа, у які змяшчаецца каля чатырох тон зерня, прычапілі да МТЗ – зручна і надзейна.

Учора ва ўрочышчы Смалькі сеялі авёс гатунку «дэбют», які набылі ва УП «Віцебскнасентравы» і адвялі пад яго 80 гектараў. На іншых палетках працавалі Міхаіл Бібкін, Рыгор Кавалёў і Васіль Сазанаваец з плугамі. Галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Лазука адзначыў, што ўсе механізатары сельгаспрадпрыемства надзейныя  і руплівыя – з такімі справяцца з пасяўной своечасова. На гэтым тыдні зерневыя дасеяць, потым возьмуцца за кукурузу і яравы рапс

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *