В Никитихе прошёл праздник агрогородка

Сельское хозяйство

Калі госці і мясцовыя жыхары ўваходзілі ў фае Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, то адразу атрымлівалі шмат пазітыўных эмоцый: іх сустракалі лялькі тэатра «Батлейка» Дома рамёстваў, майстры якога арганізавалі яшчэ і выставу «Вытокі натхнення».

Увазе гледачоў прапаноў-валіся выставы «Тутэйшыя» цэнтральнай раённай бібліятэкі, а таксама выставы кулінарных вырабаў і дзіцячай творчасці мясцовых жыхароў. А як жа інакш? У Мікіцісе ладзілася свята аграгарадка.

 

 


Павіншаваць вяскоўцаў прыехала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што свята аграгарадка дае магчымасць сказаць «дзякуй» ветэранам працы, адзначыць вясковых працаўнікоў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава з узнагаро-джанымі Галінай Мазанковай, Наталіяй Сокалавай, Зояй Вайцянковай.

І. М Новікава ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную работу загадчыку ад-дзялення дзённага знаходжання  для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Зоі Вайцянковай, падзякі старшыні райвыканкама – галоўнаму бухгалтару сельсгаспрад-прыемства «Лаўжанскае» Галіне Мазанковай і старэйшыне аграгарадка Мікіціха Наталіі Сокалавай.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Ягор Чарняўскі адзначыў, што на мікіціхінскай зямлі жывуць і працуюць сумленныя шчырыя людзі, якімі можна ганарыцца і ставіць у прыклад. Граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ягор Генадзьевіч уручыў электразваршчыку «Лаўжанскага»  Яўгену Копцеву, аператару машыннага даення Наталлі Міронавай і брыгадзіру вытворчай брыгады Антаніне Кандраценцы.
Многія работнікі гаспадаркі атрымалі граматы галаўнога прадпрыемства інтэграцыйнай структуры – Віцебскага мясакамбіната, якія ўручыла начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы мясакамбіната Алёна Яроменак.
Не застаўся ў баку ад узнагароджання і прафсаюз. Галоўны спецыяліст райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Варкун уручыла прафсаюзныя  граматы работнікам «Лаўжанскага».
Вядучыя свята расказалі прысутным пра гісторыю аграгарадка. Нагадалі, што першыя запісы пра мікіціхінскую зямлю адносяцца да 16 стагоддзя – у апісанні полацкай зямлі згадваецца Лаважскі стан. З архіўных дакументаў 19 стагоддзя вядома, што ў Ловажскай воласці Полацкага павета быў фальварак Мікіціна, які налічваў 6 двароў, а пражывала там 35 чалавек. У 1924 годзе быў створаны Лаўжанскі сельсавет. Калектывізацыя, стварэнне калгасаў, першая пяцігодка, ваеннае ліхалецце – усё гэта перажылі мясцовыя людзі. У Мікіцісе быў створаны саўгас «Лаўжанскі», першым кіраўніком якога быў Іван Ігнаценка. Гістарычную даведку дапоўнілі ўспаміны былога дырэктара саўгаса Пятра Кузьміна, які распавёў пра той час, калі «Лаўжанскі» быў у перадавіках. Пётр Ігнатавіч адзначыў у сваім віншаванні землякам, што ва ўсе часы цэніцца і будзе цаніцца чалавек працы.
Цяперашні дырэктар «Лаўжанскага» Пётр Кунштэль уручыў лепшым работнікам граматы і сам атрымаў віншаванні з нараджэннем дачкі.
Настаяцель мікіціхінскага храма Свяціцеля Мікіты Наўгародскага айцец Уладзімір падарыў Пятру Аляксандравічу ікону – каб аберагала ўвесь калектыў і натхняла на добрыя справы.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая ўручыла сувенір маладому аграному Эдуарду Котаву.
Для ўрачыстай цырымоніі занясення лепшых работнікаў на Дошку гонару Лаўжанскага сельсавета на сцэну запрасілі старшыню сельвыканкама Святлану Кійко. Яна адзначыла лепшых працаўнікоў, вітала падзякамі і падарункамі  доўгажыхароў, юбіляраў, імяніннікаў, якія у дзень свята аграгарадка адзначалі свой дзень нара-джэння, нованароджаных і іх бацькоў (у лістападзе нарадзіліся Арына Кунштэль і Глеб Кавалёў), мнагадзетныя сем’і. Асаблівыя словы падзякі – гаспадарам, падворкі якіх прыгожыя і дагледжаныя.
Канцэртную праграму да свята падрыхтавалі і правялі работнікі раённага цэнтра культуры і Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу.
*   *   *
У гэты ж дзень свята аграгарадка прайшло ў Кардоне – там таксама ўзнагародзілі граматамі, прэміямі, падзякамі і падарункамі лепшых працаўнікоў КУСГП «Ульскі», ветэранаў. Падрыхтавалі і правялі свята работнікі раённай бібліятэкі, перад вясковай аўдыторыяй выступалі артысты народнага ансамбля народнай песні «Абалянка» Обальскага гарадскога Дома культуры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *