Как выселить бывшего мужа?

Закон

Высяленне былога мужа
Адзін з прынцыповых пастулатаў новага Жыллёвага кодэкса – узмацненне правоў уласніка. У адрозненне ад кодэкса ўзору 1999 года уласнік цяпер мае права выселіць без прадастаўлення жылога памяшкання паўналетніх членаў сваёй сям’і, якія вядуць асацыяльны лад жыцця ці парушаюць нормы сумеснага жыцця, а таксама былых членаў сям’і.
Калі апошнія не маюць сваёй долі у агульнай уласнасці і скасоўваюць шлюб, яны падлягаюць высяленню па патрабаванні ўласніка без прадастаўлення другога жылля. Канечне, калі іншыя ўмовы не агавораны, скажам, шлюбным дагаворам ці пісьмовым пагадненнем аб парадку выкарыстання жылога памяшкання.
Для высялення былога члена сям’і ўласніку жылога памяшкання неабходна падаць іскавую заяву ў суд, аплаціўшы дзяржпошліну (3 базавыя велічыні).
Норма аб высяленні былога мужа (жонкі) распаўсюджваецца на ўсіх былых супругаў, у тым ліку тых, якія аформілі развод да ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса і пасля ўступлення яго ў сілу 2 сакавіка 2013 года.
К. УНУКОВІЧ, суддзя суда Шумілінскага раёна
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *