За незаконную ёлочку можно заплатить 7,5 миллионов рублей.

Закон Общество

Вам патрэбна ёлка за 7,5 мільёна рублёў?
Навагодняя елка, сасна, самавольна высечаныя да Новага года, могуць замест чакаемай радасці засмуціць унушальным штрафам – да 7,5 мільёна рублёў. Менавіта столькі заплацяць злоўленыя парушальнікі за незаконную высечку дрэў хваёвых парод.
У пераднавагоднія святы ўсе прыродаахоўныя структуры раёна ўзмацняць рэйдавы катроль у лясах, таму за галоўным сімвалам свята лепш адправіцца на традыцыйныя ёлачныя базары ў г. п. Шуміліна, Шумілінскі лясгас, лясніцтвы. Гэта абыдзецца куды танней.
Нялішне будзе нагадаць: калі вы набываеце дрэва, то да самага дома захоўвайце чэк, каб пазбегнуць недарэчнасцей пры магчымай праверцы.
В. НОВІКАЎ,
начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *