Юнная журналистка Анна Ковалёва: о гаджетах

Духоўнае Общество

У мяне ёсць сябра… электронны!
Электронная кніга – штука вельмі папулярная, але хочацца разабрацца: каму і для чаго яе варта купляць.
Калі надумаліся набыць такі модны дэвайс, трэба адказаць сабе на пытанне: што для мяне кніга? Для некага важны пах кнігі, шолах старонак, а некаму, як і мне, – інфармацыя, якую я адтуль чэрпаю. Я прачытала ўжо дастаткова дрэнных водгукаў пра ўздзеянне сучасных тэхналогій на моладзь. У асноўным старэйшае пакаленне гаворыць так: “Не тая ўжо зараз моладзь, нават кнігі замянілі электроннымі”. Але прабачце, што ж у гэтым дрэннага? Электронная ж кніга ніколькі не горш за звычайную, а наадварот, з нейкага боку нават лепшая. Проста, на мой погляд, людзям цяжка адарвацца ад старога і зразумець, што жыццё не стаіць не месцы, і новае – гэта не абавязкова дрэннае. Калі шчыра, мне няважна, дзе я чытаю і як я чытаю, для мяне галоўнае – гэта сам змест кнігі. Калі яна вядзе за сабой, і цябе быццам і няма ўжо ў гэтым пакоі, бо ты слухаеш прызнанне ў каханні да галоўнай гераіні і перажываеш разам з ёй. Ну, сур’ёзна, калі вы чытаеце, вы задумваецеся, што ў вас зараз у руках і дзе вы? Я думаю, адказ відавочны. Кніга застаецца жывой, пакуль мы надаём ёй гэту якасць.
Не ўсе, канешне, будуць са мной згодныя, таму я прааналізавала і пастаралася вылучыць плюсы і мінусы гэтага гаджэта.
Да плюсоў я аднесла: гіпаалергеннасць (электронныя кнігі не могуць быць пыльнымі); зручнасць пры чытанні (напрыклад, калі ў вас, як і ў мяне, дрэнны зрок, можна мяняць шрыфт, выкарыстоўваць іншыя наладкі), экалагічнасць (пры выпуску электроннай кнігі ніводнае дрэва не пацярпела), зручнасць у выкарыстанні (яны дастаткова лёгкія, каля 250 грамаў, але пры гэтым можа ўтрымліваць змест каля 1000 кніг), а таксама дапамагае эканоміць (папяровыя кнігі даволі дарагія), чытаць навінкі першымі.
Праўда,  як і любая механічная рэч, электронная кніга можа зламацца. Але ж калі вы купляеце мабільны тэлефон, вас мала цікавіць, калі ён зломіцца. Таму беражыце свайго электроннага сябра, і ён праслужыць вам і 10 год.
Ганна КАВАЛЁВА, вучаніца 11 “Б” класа СШ №1.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *