Война раскидала по миру сестёр Булаховых…

Людзі і лёсы Общество

Семья Домбек-Булаховых-Шаршун

Вайна раскідала па свеце
У час наведвання 17 ліпеня г. г. Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Марыя Домбек (Галіна Булахава) з болем згадвала пра тыя  жахі, якія выпалі ў гады вайны на яе долю і на долю яе сям’і…
Разам з ёй супрацоўнікі музея ветліва сустракалі і  яе  сямейнікаў – мужа Іосіфа Хёрла, дачок Катрыну і Караліну, зяця Томаса, унука Морыца, брата Ула-дзіміра Фядотавіча Булахава з сынам Дзянісам, а таксама пляменнікаў Аляксея Георгіевіча і Уладзіміра Георгіевіча Шаршуноў, пляменніцу Галіну Георгіеўну Ушал. Пераадолеўшы няблізкі шлях з Аўстрыі, сям’я Домбек у каторы ўжо раз не прамінае наведаць Шуміліна.
Вайна непазнавальна крута змяніла лёс не толькі дарослых, а і дзяцей, якія аказаліся ў фашысцкіх лагерах смерці. Бацьку Фядота Паўлавіча Булахава, камісару аднаго з партызанскіх атрадаў брыгады бацькі Міная, які геройскі загінуў у 1944 годзе, так і не давялося ўбачыць сваю самую малодшую дачку Галю,  што з’явілася на свет ў жніўні 1941 года. У маі 1943-га сям’ю Булахавых, якая трапіла ў фашысцкі канцлагер “5-ы полк” у раёне г. Віцебска, адправілі ў Польшчу ў канцлагер Майданак. Неўзабаве Галіну, якой ішоў трэці год, яе сястру Раю, трохі старэйшую за яе, разам з маці Зінаідай Раманаўнай пераправілі ў лагер смерці Асвенцым. Дзяўчынак змясцілі ў асобны барак, матулі дазволена было бачыць іх толькі раз на ты-дзень на працягу гадзіны.
Вызваленне вязням шматлікіх фашысцкіх канцлагераў, размешчаных на тэрыторыі Польшчы, вясной 1945 года прынеслі войскі Савецкай Арміі. Зінаіда Раманаўна вярнулася дамоў. У хуткім часе вярнуліся з чужыны і старэйшыя дзеці, доля ж малодшых, Галі і Раі, была невядомай. І толькі праз дваццаць гадоў, у 1965-ым, адбылася сустрэча Галіны, якая на той час была ўдачарона польскай сям’ёй Домбек і насіла імя Марыя, са сваёй роднай матуляй і сваякамі. З таго часу яна часта наведвае сваю маленькую радзіму, свой шумілінскі край, дзе нарадзілася. Лёс жа Раісы так і застаўся невядомым…
М. ПРЫХОДЗЬКА, навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *