К детям в «Дружбу» приехала служебная собака Соня. Дети в восторге!

Актуалии Общество

Пасябравалі з Соняй
Не прыходзіцца сумаваць 83-ом  дзеткам, якія адпачываюць у лагеры “Дружба”, што працуе ў Шумілінскай СШ №1. Штодзень – нешта цікавае і новае.

Адметным стала мерапрыемства, якое ў рамках акцыі “Дзень адкрытых дзвярэй” арганізавалі супрацоўнікі Шумілінскага аддзялення Дэпартамента аховы.
Часова выконваючы абавязкі начальніка капітан міліцыі Яўген Сянькоў расказаў дзецям, чым займаюцца ў Дэпартаменце аховы. Малыя з задавальненнем прымяралі бронекамізэлькі і шлемы, вывучалі міліцэйскую машыну. А затым галоўным героем стаў службовы сабака Соня, што, выконваючы загады кінолага Аляксея Зубарава, пераскоквала праз бар’еры і ўзяла след “злачынцы”.  Даспадобы прыйшлося малым тое, што ім дазволілі пагуляцца з сабакам. Трэба было бачыць, як 80 дзяцей абступілі Соню, якая, віляючы хвастом, уключылася ў гульню.
Як адзначыў Яўген Сянькоў, супрацоўнікі дэпартамента аховы ў хуткім часе наведаюць Обальскі сацыяльны прытулак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №48 ад 23.06.2017 г.



1 комментарий по теме “К детям в «Дружбу» приехала служебная собака Соня. Дети в восторге!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *