Автономный пожарный извещатель: маленький прибор для большой помощи

Безопасность Общество

Грэблівае меркаванне пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік часам яшчэ можна пачуць ад нашых грамадзян. Хоць статыстыка фіксуе ўсё больш выпадкаў, калі гэты невялікі і недарагі прыбор своечасова папярэджвае пра небяспеку і тым самым ратуе ад смерці. Так, за 8 месяцаў 2025 года дзякуючы АПА у нашай краіне было выратавана 36 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей.

Статыстыка сведчыць, што больш за 50% пажараў з гібеллю адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць. У сне ён не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльную шкоду можна, усталяваўшы ў кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

  • АПА устанаўліваецца на гарызантальнай паверхні столі на адлегласці не менш за метр ад свяцільных прыбораў і 0,5 метра ад сцяны. Устаноўка прыбора не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. Для дэмантажу дастаткова павярнуць прыладу супраць гадзіннай стрэлкі.
  • Працуе апавяшчальнік ад адной батарэйкі тыпу «Крона». Рэкамендуецца раз у год чысціць прыбор ад пылу з дапамогай пыласоса і кожны месяц правяраць яго працаздольнасць шляхам націскання на тэставую кнопку.
  • Перарывісты сігнал святлодыёда чырвонага колеру, размешчанага на корпусе АПА, сведчыць пра яго спраўнасць і знаходжанне ў дзяжурным рэжыме работы.
  • Спрацоўваючы, апавяшчальнік падае гучны сігнал, які пачуе чалавек, які спіць.

  Часта людзі задаюць пытанне, як перапыніць сігнал, калі апавяшчальнік спрацаваў не ад пажару, і чаму адбываюцца лжывыя спрацоўванні?

  «Для таго, каб перапыніць сігнал апавяшчальніка, неабходна выветрыць памяшканне, альбо на працягу некалькіх секунд прапыласосіць апавяшчальнік, не здымаючы са столі, – дае рэкамендацыі інспектар РАНС Вадзім Півавараў. – Ілжывыя спрацоўванні бываюць з-за таго, што пары тлушчаў і іншых рэчываў, трапляючы ў адтуліны дымавой камеры, асядаюць на сценках пластмасавага корпуса і, высыхаючы, ператвараюцца ў шчыльны налёт. Яшчэ адна прычына спрацоўванняў — трапленне ў камеру дыму з печы, з двара праз адчыненыя дзверы або ў выніку актыўнага курэння. Але гэта пацвярджае, што ваш апавяшчальнік выдатна працуе, і варта проста ліквідаваць крыніцу дыму. І апошняя прычына, што, зрэшты, сустракаецца вельмі рэдка — гэта няспраўнасць апавяшчальніка».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *