«Сиротинский» скосил первый укос

Сельское хозяйство Экономика

“Рамантуем, змазваем – і за работу”
КУСГП “Сіроцінскі” па касавіцы ўвесь час у першых радках раённай зводкі.  Таму, напэўна,  і ў дырэктара гаспадаркі М. У. Прыгодзіча добры настрой. “Не падводзяць нашы механізатары, малайцы! – кажа  кіраўнік гаспадаркі. – Дзякуй і работнікам з прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якія дапамаглі нам выйсці на фінішную прамую па касьбе траў”.
Касавіца ў “Сіроцінскім” на мінулым тыдні, калі мы пабывалі ў гаспадарцы, пачыналася а чацвёртай га-дзіне раніцы і доўжылася ўвесь светлавы дзень. “За кармы не перажываю – нарыхтуем!” – упэўнены Мікалай Уладзіміравіч. – З палівам  праблем няма, таму працуем без перабояў. Вядома, гаспадарцы не перашкодзілі і новыя касілкі, і трактары. Але пакуль працуем на той тэхніцы, якая ёсць. Рамантуем, змазваем – і ў работу”.
Дырэктар гаспадаркі хваліць за добрую работу Мікалая Прышчэпава, Віталя Антонава, Аляксандра Раманятава, Аляксандра Макулькіна і іншых механізатараў. Гэта дзякуючы іх старанню заклалі ў гаспадарцы дзве сянажныя траншэі. А ўвогуле на рахунку гаспадаркі  павінны быць запланаваныя шэсць тысяч тон сенажу.
Размаўляем з в.а. галоўнага інжынера У. С. Мальгіным і механізатарамі, якія на мінулым тыдні працавалі ў Новазаронаве. Аляксандр Раманятаў на КВК-800 падбіраў і здрабняў кожны дзень па 400-450 тон травы. “Працаваць можна, але ж вельмі перашкаджае каменне,  – кажа Аляксандр. – Гэта слабае звяно многіх палеткаў.  Выручае камне- і металадэтэктар: калі ён  знаходзіць каменні, то жняярка адключаецца”.
Ад Аляксандра Раманятава адвозіць зялёную масу І. К. Аверчанка. Ён у калгасе, можна сказаць, старажыл – працуе тут 37 гадоў. І на сваім МАЗе Іван Карпавіч  на мінулым тыдні кожны дзень рабіў па 7-10 рэйсаў, перавозіў 50-70 тон сенажу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *