Обзор основных весенних полевых работ в Шумилинском районе

Новости Сельское хозяйство

Ворыва

На раніцу 11 красавіка пад яравыя культуры было ўзарана 2411 гектараў палеткаў (45,2% да патрэбнага).

Выканалі і перавыканалі больш як у два разы план па ворыве ААТ «Ляжні» (233,7%). Заканчваюць работу механізатары ААТ «Прыазёрны мір» (99,5%). Апошняя ў раённай зводцы СФГ «Раднік», дзе ўзарана 20,4% палеткаў да плана.

Эліта

Гаспадаркі раёна для аднаўлення рэпрадукцый закупляюць у «Віцебскнасентравах», навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробстве, ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна элітнае насенне яравых культур. У раён ужо завезены 54 тоны эліты, расказаў начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Пётр Лапавухаў. Насенне аўсу закупілі ААТ «АграБаравінка» і КУСГП «Ульскі», яравой пшаніцы – ААТ «Ляжні», ячменю і пшаніцы – СФГ «Раднік».

Падкормка

У гаспадарках раёна ідзе другая падкормка азімых зерневых. 370 гектараў падкормлена ў ААТ «АграБаравінка», у ААТ «Прыазёрны мір» і ААТ «Ляжні» — больш як па 200 га. Вядуцца работы ў КУСГП «Сіроцінскі» і УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». Усяго па раёне другі раз падкармілі 965 га азімых зерневых.

Арганіка

Пры заданні 160 тысяч тон сельгаспрадпрыемствы раёна вывезлі арганікі пад яравую сяўбу 155,36 тыс. тон. Разам з гэтым унесена арганікі пад яравую сяўбу толькі 80 тыс. тон. Таму спецыялісты райсельгасхарчу рэкамендавалі фарсіраваць работы мехатрадам усіх гаспадарак.

На пашу

Пачынаецца летне-пашавы перыяд. У раёне налічваецца 26 статкаў кароў, 24 з іх ужо выгналі на кругласутачнае пашавае ўтрыманне, расказала начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Марына Панкраценка. З 13 статкаў цёлак дзесяць знахо  дзяцца на пашавым утрыманні, а тры пакуль выганяюць пасвіць толькі днём. Поўнасцю выгналі сваю жывёлу ААТ «Прыазёрны мір», «Ляжні», КУСГП «Ульскі». Стаіць задача, каб жывёла ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна (5237 кароў і 3504 цёлак) да канца бягучага тыдня знаходзілася на пашавым утрыманні.

Крыжакветныя

У раёне вядзецца падкормка азімых крыжакветных. На 11 красавіка было падкормлена 1020 гектараў (48,97% да патрэбнага). Поўнасцю падкармілі крыжакветныя ААТ »Ляжні», на фінішнай прамой – КУСГП «Ульскі» (83,3%), ААТ «АграБаравінка» (72,25%).

Уборка камення

На палетках раёна ідзе ўборка камення. Работа вядзецца як механізавана, так і ўручную. Камяні прыбраны на 282 гектарах. На палетках ААТ «Ляжні» гэта работа праведзена на 105 гектарах, у СУП «Лаўжанскае» – на 90 га, у КУСГП «Сіроцінскі» – на 45 га. Прыступілі да работы ў ААТ «Прыазёрны мір», КУСГП «Ульскі» » і УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *