Льготные кредиты на строительство, реконструкцию и приобретение жилья

Актуалии Вопрос-Ответ Официально

На будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылля
Пагаворым пра льготныя крэдыты для грамадзян на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылля.
Да 1 сакавіка бягучага года палітыка льготных крэдытаў рэгламентавалася Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №185 “Аб прадстаўленні грамадзянам льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў”. Указам № 120 ад 14 красавіка 2010 г., які пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка, у гэты дакумент былі ўнесены істотныя дапаўненні і змяненні.
У прыватнасці, указам прадугледжана павелічэнне максімальнай велічыні льготных крэдытаў, якія даюцца на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў, прымаемых у эксплуатацыю з поўнай ад-дзелкай, да 100% кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцей для ўсіх грамадзян (за выключэннем мнагадзетных сем’яў, якія атрымліваюць льготны крэдыт у размеры 95% і аднаразовую бязвыплатную субсідыю ў размеры 5% кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання).
Павялічаны максімальны размер льготных крэдытаў і на набыццё жылля (за выключэннем жылля, пабудаванага спецыяльна для продажу):
для мнагадзетных сем’яў, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы шляхам набыцця жылля, — 100% максімальнага размеру крэдыту, які даецца на будаўніцтва жылля (раней было 90%);
для грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы шляхам набыцця жылля, — 90% максімальнага размеру крэдыту, які даецца на будаўніцтва жылля (раней было 70%).
Для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, указам прадугледжана зніжэнне платы за карыстанне льготнымі крэдытамі з 3% гадавых да 1%.
Дзеянне дадзенай формы распаўсюджваецца на новыя заключаныя крэдытныя дагаворы, на дагаворы, па якіх крэдыты не выдаваліся, а таксама на крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам дадзены льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года.
Акрамя таго, унесена змяненне, якое дазваляе мнагадзетным сем’ям, якія будуюць жылыя памяшканні ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, атрымаць льготны крэдыт на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у размеры 20% кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы.
Указ № 120 дапоўнены нормай, якая дае права на сумеснае карыстанне аднаразовай бязвыплатнай субсідыі і льготнага крэдыту грамадзянам, у сем’ях якіх ёсць дзеці-інваліды і інваліды з дзяцінства першай і другой груп.
Правам на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва ці пакупку жылля можа скарыстацца сям’я, у якой няма ва ўласнасці жылога памяшкання ці ўласнае жыллё недастатковае па плошчы (менш 15 метраў квадратных агульнай плошчы на аднаго чалавека). У такім выпадку сям’я можа стаць на чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў па пастаянным месцы жыхарства ці па месцы работы любога яе члена.
Льготны крэдыт прадстаўляецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны.
Для атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва ці пакупку жылля неабходна:
знаходзіцца на ўліку ў якасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
мець даход на кожнага члена сям’і, не перавышаючы трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек, вылічанага за 12 месяцаў;
валодаць маёмасцю, рыначны кошт якой не перавышае двухразовага гранічнага размеру льготнага крэдыту.
З. МЯСАЕДАВА,  начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *