Пасхальные яйца из макарон

Духоўнае

“Божы свет вачыма дзяцей”

У Віцебску адбыўся  XII  Велікодны абласны фестываль “Хрыстос уваскрэс”, арганізатарамі якога выступілі Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  упраўленне адукацыі і аддзел па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама.    У рамках фестывалю была праведзена выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Божы свет вачыма дзяцей”. З нашага раёна ў выставе бралі ўдзел больш за трыццаць дзяцей. І ёсць пераможцы, расказала загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы раённага Цэнтра культуры Ірына Бондарава. У прыватнасці, спецыяльны дыплом атрымала  сямікласніца Ганна Новікава з Ляжнёў.  Дзяўчына цэлы год наведвала гурток “Умелыя рукі” пры Ляжнёўскім сельскім клубе-цэнтры духоўнага выхавання.  “Разам з кіраўніком гуртка Юліяй Новікавай мы вырашылі прыняць удзел у абласным конкурсе і ўзяліся майстраваць падзелкі, – расказала Ганна. – Мы ўзялі звычайныя макароны рознай формы і пачалі фантазіраваць: склейваць велікодныя яйкі. Потым пафарбавалі вырабы ў залацісты і серабрысты колеры (на здымку)”.    У выставе-конкурсе “Божы свет вачыма дзяцей” бралі ўдзел і дзеці, якія наведваюць гурткі ў Цэнтры дзяцей і моладзі і школах раёна. “Усяго на выставу мы адправілі 26 работ нашых гурткоўцаў, а таксама дзяцей з Башнеўскай, Льнозавадской, Язвінскай школ, СШ № 1 і дзіцячага сада № 3 г. п. Шуміліна, – расказала метадыст  Цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва. – Кожнаму ўдзель-ніку ўручана грамата”.  Ларыса ЗАЙЦАВА.   Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *