Владимир Мазанков из «Ловжанкого» — один из лидеров косовицы

Актуалии Сельское хозяйство

Задае тэмп у рабоце
У пачатку тыдня прозвішча  механізатара ААТ “Лаўжанскае” Уладзіміра Аляксандравіча Мазанкова было занесена на абласную Дошку гонару, зацверджаную ў газеце “Витебские вести”.  На 19 чэрвеня на рахунку механізатара было 6390 тон здробненай зялёнай масы.
Уладзімір Аляксандравіч працуе ў сельскай гаспадарцы больш за трыццаць гадоў. Неаднойчы быў пераможцам раённых і абласных спаборніцтваў, двойчы яго запрашалі на рэспубліканскае свята  “Дажынкі”.  А ў 2004 годзе за добрую работу атрымаў шаноўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”. Як і заўжды, У. А. Мазанкоў задае тэмп у рабоце ўсім механізатарам раёна.  На яго раўняюцца, з яго бяруць прыклад, ён добры настаўнік для моладзі.
Пажадаем, каб па выніках касавіцы Уладзімір Аляксандравіч і сёлета заняў прызавое месца ў вобласці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *